Хлопчыкі з «Нікеля»
| Хлопчыкі з «Нікеля» | |
|---|---|
| англ.: Nickel Boys | |
| Жанры | гістарычная драма[d] і драматычны фільм |
| Рэжысёр | |
| Прадзюсар | |
| На аснове | The Nickel Boys[d] |
| Сцэнарыст | |
| У галоўных ролях |
|
| Аператар | |
| Працягласць | 140 хв.[2] |
| Бюджэт | 23 200 000 $ |
| Зборы | 3 200 000 $ |
| Краіна | |
| Мова | англійская |
| Год | 30 жніўня 2024 і 14 снежня 2024 |
| IMDb | ID 23055660 |
| Афіцыйны сайт (англ.) | |
«Хлопчыкі з «Нікеля»» (англ.: Nickel Boys) — амерыканскі гістарычны драматычны фільм 2024 года, заснаваны на аднайменным рамане Колсана Уайтхеда, апублікаваным у 2019 годзе.
Фільм быў зняты ад першай асобы, здымкі праходзілі ў Луізіяне ў канцы 2022 года. Прэм’ера адбылася на 51-м кінафестывалі ў Тэльюрайдзе 30 жніўня 2024 года, а абмежаваны пракат у кінатэатрах адбыўся 13 снежня 2024 года. Амерыканскі інстытут кінамастацтва назваў яго адным з 10 найлепшых фільмаў 2024 года[3]. Фільм атрымаў мноства намінацый і ўзнагарод, уключаючы намінацыю на прэмію «Найлепшы фільм — драма» на 82-й цырымоніі ўручэння прэміі «Залаты глобус» і намінацыю на прэмію «Найлепшы фільм» на 97-й цырымоніі ўручэння прэміі «Оскар».
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Элвуд Керціс, шаснаццацігадовы афраамерыканскі падлетак, добра вучыцца і рыхтуецца да паступлення ў каледж: ён марыць стаць настаўнікам. Але з-за недарэчнай выпадковасці яго абвінавачваюць у злачынстве і прыгаворваюць да тэрміну ў папраўчай установе.
Акадэмія Нікеля аказваецца сапраўдным пеклам, дзе выхаванцы падвяргаюцца фізічнаму і эмацыйнаму гвалту і эксплуатацыі. Выжыць у гэтым пекле Элвуду дапамагае сяброўства з Тэрнерам, які з’яўляецца яго поўнай супрацьлегласцю.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990.
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 27 снежня 2024.
- ↑ Davis, Clayton. AFI Awards: 'Anora,' 'Emilia Pérez' and 'Wicked' Among 10 Best Films, Top TV Shows Include 'The Penguin' and 'Shogun'. Variety (5 снежня 2024).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- mgm.com/movies/ni… (англ.) — афіцыйны сайт
- Хлопчыкі з «Нікеля» на сайце «Internet Movie Database» (англ.)