Хлопчык, які глядзіць на Месяц

Славутасць
Хлопчык, які глядзіць на Месяц
Pojke som tittar på månen Bollhustäppan flickr brionv.jpg
59°19′32″ пн. ш. 18°04′20″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Скульптар Liss Eriksson[d]
Дата заснавання 1967
Матэрыял каванае жалеза[d]
Commons-logo.svg які глядзіць на Месяц Хлопчык на Вікісховішчы

Хлопчык, які глядзіць на Месяц (шведск.: Pojke som tittar på månen), або Жалезны хлопчык (шведск.: Järnpojken) — помнік у Старым горадзе Стакгольма. Створаны скульптарам Лісам Эрыксанам і ўсталяваны ў 1967 годзе, помнік стаў самым маленькім у Швецыі: яго вышыня складае каля 15 см. Вядомы таксама пад народнай мянушкай Уле (Olle).

Помнік выраблены з пяшчанніку і каванага жалеза. Хлопчык, абняўшы калені, сядзіць на ложку, размешчаным на досыць шырокім пастаменце. Ён быў створаны Лісам Эрыксанам у 1954 годзе і адлюстроўвае ўспаміны скульптара аб сваім дзяцінстве, калі ён падчас бяссонных начэй сядзеў на ложку і глядзеў на Месяц за вакном.

Помнік знаходзіцца ў дворыку за будынкам Фінскай царквы (Finska kyrkan) і не заўсёды згадваецца ў даведніках аб горадзе, аднак карыстаецца нязменнай папулярнасцю сярод турыстаў. Лічыцца, што калі пагладзіць хлопчыка па галаве, гэта прынясе поспех і дапаможа жаданню здзейсніцца, у сувязі з чым, у хлопчыка бліскучая ад пастаянных дакрананняў галава. На пастамент помніка кідаюць манеткі або прысмакі, а сам помнік зімой нярэдка упрыгожваюць ў шапачкі і шалікі, звязаныя спецыяльна для жалезнага хлопчыка[1]

Зноскі