Перайсці да зместу

Хлораргірыт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хлораргірыт
Формула AgCl
Прымесь I, Hg
Статус IMA approved mineral and/or valid name (A)[d][1]
Фізічныя ўласцівасці
Колер бясколерны, белы, жоўты, зялёны, шэры
Колер рысы бліскучая
Бляск алмазны, смаляны
Празрыстасць паўпразрысты, прасвечвае
Цвёрдасць 1,5—2,5
Спайнасць не назіраецца
Злом няроўны
Шчыльнасць 5,55—5,66 г/см³
Сінгонія кубічная
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Хлораргіры́т, кераргірыт[2] — мінерал класа галагенідаў, хларыд серабра, AgCl. Утварае бесперапынны ізаморфны рад з бромаргірытам. Прымесі ёду, ртуці[2].

Крышталізуецца ў кубічнай сінгоніі. Утварае зярністыя агрэгаты, шчоткі з дробных крышталёў, кубічныя крышталі інш. Колер белы, жоўты, зялёны, шэры, жамчужна-шэры з жаўтавата-зялёным ці бурым адценнем. На свежым зломе бясколерны, пад уздзеяннем святла набывае фіялетава-карычневы да чорнага колер. Бляск алмазны, смаляны. Цвёрдасць 1,5—2,5[3] па шкале Моаса. Шчыльнасць 5,55—5,66[4] г/см³. Пластычны.

Паходжанне і радовішчы

[правіць | правіць зыходнік]

Мае гіперагеннае паходжанне. Утвараецца ў зонах акіслення радовішчаў сераброзмяшчальных сульфідных руд. Радовішчы ў Германіі, Аўстраліі, Балівіі, Чылі, Расіі, Казахстане, Узбекістане, Украіне.

Другасная сярэбраная руда.

Зноскі