Хлорная кіслата
Выгляд
| Хлорная кіслата | |
| Агульныя | |
|---|---|
| Сістэматычнае найменне | Хлорная кіслата |
| Хім. формула | HClO4 |
| Фізічныя ўласцівасці | |
| Стан (ст. ум.) | бясколерная вадкасць |
| Адн. малек. маса | 100.46 а. а. м. |
| Малярная маса | 100.46 г/моль |
| Шчыльнасць | 1.76 г/см³ |
| Тэрмічныя ўласцівасці | |
| Тэмпература кіпення | 203 °C |
| Энтальпія ўтварэння (ст. ум.) | -40,4 кДж/моль |
| Хімічныя ўласцівасці | |
| pKa | -10 |
| Растваральнасць у вадзе | змешваецца |
| Класіфікацыя | |
| Рэг. нумар CAS | |
| PubChem | |
| Рэг. нумар EINECS | 231-512-4 |
| SMILES | |
| RTECS | SC7500000 |
| ChemSpider | |
| Бяспека | |
| NFPA 704 | |
Хлорная кіслата — адна з самых моцных неарганічных кіслот.
У свабодным стане бясколерная вадкасць, дыміць на паветры; з часам цямнее і становіцца выбуханебяспечнай. Водныя растворы ўстойлівыя, тэмпература плаўлення — −102 °C, тэмпература кіпення +110 °C. Акісляльнік. Солі хлорнай кіслаты — перхлараты. Атрымліваюць узаемадзеяннем перхларатаў з канцэнтраванай сернай кіслатой і іншымі спосабамі. Выкарыстоўваецца пры раскладанні складаных руд, пры аналізе мінералаў, у якасці каталізатараў.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).