Хмарынскія Пасекі
Хмарынскія Пасекі — праектуемы жылы раён на поўначы Мінска, у Цэнтральным раёне горада. Складаецца з двух мікрараёнаў — Хмарынскія Пасекі-1, -2. Жылы раён будзе ўзведзены полі паміж былой вёскай Зацань і пасёлкам Навінкі.
Сучасную назву атрымаў 16 лістапада 2010 года, да гэтага два мікрараёны значыліся як Паўночны-1, -2. Астатнія мікрараёны (Паўночны-3, -4, -5, -6, -8, -9) праектуемага жылога раёна Паўночны былі пераназваны ў Цнянку (Цнянка -1, -2, -3, -4, -5, -6 адпаведна)[1].
Па матэрыялах Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, у ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя на гэтай тэрыторыі знаходзіўся лес, а зямля належала памешчыкам Хмарам. У другой палове ХІХ стагоддзя лес высеклі, а тэрыторыю пачалі называць Хмарынскімі Пасекамі[2].
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх