Характэрнай асаблівасцю з’яўляецца наяўнасць у пярэдняй частцы стрававальнай трубкі мускулістага хобата (адсюль назва), з дапамогай якога п’яўкі пашкоджваюць покрывы і тканкі сваіх ахвяр, некаторыя здольныя заглынаць дробныя часткі іх цела.
Выдзяляюцца сямействы: плоскіх п’явак(Glossiphoniidae) і рыбіных п’явак(Piscicolidae). Цела памерамі да 5—7 см, сплюснутае, амаль лісцепадобнае, звужанае, на канцах у плоскіх п’явак; цыліндрычнае, зрэдку сплюснутае з рэзкаадмежаванай пярэдняй прысоскай у рыбіных п’явак.
Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур/Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.— Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986.—583 с., іл.— 10 000 экз.