Ходараўскі сельсавет (Горацкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ходараўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Горацкі раён
Уключае 17 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Ходараўка
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924,
7 верасня 2000
Дата скасавання 1927,
20 лістапада 2013
Насельніцтва (2009) 1 801
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 6

Хо́дараўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Горацкага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Ходараўка.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Гарадзецкі сельсавет у складзе Горацкага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Гарадзец. 21 жніўня 1925 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Ходараўка, сельсавет перайменаваны ў Ходараўскі. У 1927 годзе скасаваны.

7 верасня 2000 года Ходараўскі сельсавет утвораны зноў у складзе Горацкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі з частак Горскага (3 населеныя пункты: Палішына, Першыно і Ходараўка) і Ленінскага (9 населеных пунктаў: Андзекалава, Блажкі, Гарадзец, Канюхі, Логавіна, Лукі, Сафонава, Стараселле і Сцяфанава) сельсаветаў з цэнтрам у вёсцы Ходараўка. 13 чэрвеня 2002 года ў склад Ленінскага сельсавета вернуты 4 населеныя пункты (Андзекалава, Блажкі, Канюхі і Лукі), а ў склад сельсавета з Горскага сельсавета перададзены 9 населеных пунктаў (Акушкі, Альхавец, Аршані, Высоцкія, Гушчына, Каменка, Малькі, Саракапуды і Шаўнева)[1]. 20 лістапада 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Горскага (10 населеных пунктаў: аграгарадок Каменка, вёскі Акушкі, Альхавец, Аршані, Высоцкія, Гушчына, Малькі, Першыно, Саракапуды і Шаўнева) і Ленінскага (7 населеных пунктаў: вёскі Гарадзец, Логавіна, Палішына, Сафонава, Стараселле, Сцяфанава і Ходараўка) сельсаветаў[2].

Склад[правіць | правіць зыходнік]

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 17 населеных пунктаў.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1801 чалавек[3], з іх 88,3 % — беларусы, 7,2 % — рускія, 1,1 % — украінцы[4].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А.И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.