Ход каралевы (міні-серыял)
Ход каралевы | |
---|---|
англ.: The Queen's Gambit | |
Жанр | тэлесерыял — экранізацыя рамана[d], драматычны тэлесерыял[d], гісторыя сталення[d] і спартыўны фільм[d] |
Стваральнік | Scott Frank[d] і Allan Scott[d] |
Заснавана на | The Queen's Gambit[d] |
Сцэнарыст | |
Рэжысёр | |
У ролях |
|
Кампазітар | |
Краіна | |
Мова | англійская |
Колькасць сезонаў | 1 |
Колькасць серый | 7 |
Вытворчасць | |
Месца здымак | Cambridge[d], Yakhroma[d] і Берлін |
Трансляцыя | |
Тэлеканал | Netflix |
На экранах | 23 кастрычніка 2020 — 23 кастрычніка 2020 |
Фармат відэа | 16:9 |
Спасылкі | |
netflix.com/lv/ti… (англ.) | |
IMDb | ID 10048342 |
«Ход каралевы» (англ.: The Queen’s Gambit, «Ферзевы гамбіт») — амерыканскі серыял пра шлях дзяўчынкі-сіраты да шахматнай славы, прэм'ера якога адбылася 23 кастрычніка 2020 года. Стаў самым папулярным міні-серыялам у гісторыі стрымінгавай платформы Netflix, атрымаў станоўчую ацэнку крытыкаў, а таксама сабраў пазітыўныя водгукі ў шахматнай супольнасці[2].
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Серыял з’яўляецца адаптацыяй рамана Уолтэра Тэвіса 1983 года з той жа назвай.
Бэт Харман, галоўная гераіня серыяла, становіцца сіратой у 9 гадоў і трапляе ў прытулак. Там яна знаёміцца з прыбіральшчыкам, які вучыць яе гуляць у шахматы. Дзяўчынка захапляецца гульнёй, да якой у яе ёсць выключныя здольнасці. З ранняга ўзросту Бэт Харман сутыкаецца з праблемай злоўжывання псіхаактыўнымі рэчывамі, якія дапамагаюць ёй штоноч уяўляць шахматную дошку і прыдумляць розныя шахматныя камбінацыі.
Пазней Бэт трапляе ў прыёмную сям’ю і пачынае браць удзел у прэстыжных шахматных турнірах. Мужчыны-канкурэнты і арганізатары турніраў спачатку сумняюцца ў яе здольнасцях, але Бэт Харман (у дарослым узросце яе грае Ані Тэйлар-Джой) разгромна перамагае сваіх апанентаў. Такім чынам дзяўчына становіцца ўсё больш вядомай у краіне.
У ролях
[правіць | правіць зыходнік]- Бэт Харман у дзяцінстве — Ісла Джонстан
- Бэт Харман у дарослым узросце — Ані Тэйлар-Джой
Кансультанты
[правіць | правіць зыходнік]Кансультантамі для шахматных сцэн сталі былы чэмпіён свету Гары Каспараў і вядомы амерыканскі трэнер па шахматах Брус Пандальфіні.
Ацэнкі
[правіць | правіць зыходнік]«Ход каралевы» паказвае шахматы як высокаэстэтычную гульню, серыял паспрыяў адраджэнню грамадскай цікавасці да шахматаў. Толькі за першы месяц пасля выхаду яго паглядзелі 62 мільёны карыстальнікаў Netflix.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- «Ход каралевы» на сайце Netflix
- Пра серыял — nn.by