Хойнаўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хойнаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Пінскі раён
Уключае 7 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Хойна
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940,
17 красавіка 1959
Дата скасавання 16 ліпеня 1954
Насельніцтва (2009) 1 336
Код аўтам. нумароў 1

Хо́йнаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пінскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Хойна.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Жабчыцкага раёна Пінскай вобласці. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Вулькаўскага сельсавета[1].

17 красавіка 1959 года ў склад Невельскага сельсавета Пінскага раёна пералічаны вёскі Вялікія Дзіковічы, Жыдча, Малая Вулька, Стайкі, Хойна Вулькаўскага сельсавета, цэнтр Невельскага сельсавета перанесены ў вёску Хойна, а сельсавет перайменаваны ў Хойнаўскі, тады ж са складу сельсавета ў склад Дубайскага сельсавета пералічана вёска Перахрэсце[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 7 населеных пунктаў[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1336 чалавек[4], з іх 83,2 % — беларусы, 14,2 % — украінцы[5].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 красавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.
  3. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 30. — 248 с. — 10 000 экз.
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.