Хокан II Шыракаплечы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Хокан II Сігурдсан
Haakon Sigurdsson
Хокан II Сігурдсан
1157 — 7 ліпеня 1162
Папярэднік: Інгэ I і Эйстэйн II
Пераемнік: Магнус V
 
Нараджэнне: 1147(1147)
Нарвегія
Смерць: 7 ліпеня 1162(1162-07-07)
Ромсдален[d], Нарвегія
Бацька: Сігурд II
Маці: Тора

Хокан II Сігурдсан (Herdebrei — «шыракаплечы»; 1147 — 7 ліпеня 1162, кал. Секена ў Ромсдалене) — кароль Нарвегіі (1157-62).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Незаконнанароджаны сын Сігурда Муна, атрымаў ад свайго дзядзькі Эйстэйна II у спадчыну прастол і быў забіты Эрлінгам Скаке кал. Секена ў Ромсдалене 7 ліпеня 1162 года. Сваім пераемнікам назваў брата, Сігурда, але той не ўзыйшоў на прастол і быў забіты ў 1163 годзе.

Кароль Сігурд II заслухаўся спевам служанкі, будучай маці Хокана II Шыракаплечага.

Перыяд грамадзянскіх войнаў у Нарвегіі гэта адрэзак нарвежскай гісторыі з 1130 па 1217 гады. У гэты перыяд адбывалася некалькі ўзаемазвязаных канфліктаў рознага маштабу і сілы. Асновай для гэтых канфліктаў былі няясныя нарвежскія законы аб атрыманні прастола ў спадчыну, сацыяльныя канфлікты і барацьба паміж каралём і царквой. Існавала дзве асноўных партыі, якія першапачаткова вядомыя пад рознымі назвамі або зусім без іх, але затым вылучыліся ў партыі баглераў і біркебейнераў. Аб'яднаўчай сілай як правіла выступаў сын караля, які станавіўся главой партыі, якая супрацьстаяла ўладзе караля з іншай партыі.


Хокан Шыракаплечы
Малодшая галіна дынастыі Хорфагеров
Нарадзіўся: 1147 Памёр: 7 ліпеня 1162
Папярэднік:
Інгэ I і
Эйстэйн Харальдсан
Кароль Нарвегіі
1157–1162
суправіцель Інгэ I (1157–1161)
Магнус V (1161–1162)
Пераемнік:
Магнус V