Перайсці да зместу

Хонан Аялці

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хонан Аялці
חנן איאלטי
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Хонан Кленбарт
Дата нараджэння 15 лістапада 1910(1910-11-15)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 студзеня 1992(1992-01-21) (81 год) ці 23 студзеня 1992(1992-01-23)[1] (81 год)
Месца смерці
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік
Грамадская дзейнасць
Партыя

Хонан Аялці (сапраўдае прозвішча: Кленбарт; 15 лістапада 1910(1910-11-15)[1], Сапоцкін, Гродзенскі раён21 студзеня 1992(1992-01-21) ці 23 студзеня 1992(1992-01-23)[1], Манхэтэн, штат Нью-Ёрк) — яўрэйскі пісьменнік, журналіст, лексікограф. Пісаў на ідышы і іўрыце.

Нарадзіўся ў Сапоцкіне. У часе Першай сусветнай вайны з бацькамі быў у бежанстве ў цэнтральнай Расіі, там вучыўся ў школе. У 1918 годзе вярнуўся дамоў. Нейкі час вучыўся ў Гродзенскай ешыве, у 1928 годзе скончыў яўрэйскую (іўрыцкую) гімназію ў Беластоку. У 1929 годзе пасяліўся ў Палесціне. З 1933 года ў Парыжы, вучыўся ў Сарбоне. У 1936 годзе, на пачатку Грамадзянскай вайны ў Іспаніі, быў там карэспандэнтам. У чэрвені 1940 года вярнуўся ў Парыж. З набліжэннем нямецкай арміі пакінуў горад, жыў на поўдні Францыі. Арыштаваны вішыстамі, вязень вішысцкага канцлагера. У пачатку 1942 змог выехаць ва Уругвай, працаваў настаўнікам у Мантэвідэа. З 1946 жыве ў Нью-Ёрку. З 1950 рэдактар газеты «Ідышэр кемфер». З ім перапісвалася Ганна Арэнт. З жонкай Шарлотай гадаваў сына Даніеля, Daniel Klenbort. Памёр ад раку лёгкіх 21 студзеня 1992 у сваім доме ў Манхэтэне.

Сын жыў у Атланце.

Дэбютаваў у 1923 годзе ў іўрыцкай газеце «Га-Кохаў» апісаннем сваіх падарожжаў. Друкаваўся ў газетах Нью-Ёрка (Форверц, Цукунфт, Ідышэр кемфер, Култур ун дэрцыунг, Бялыстокер штымэ), Буэнас-Айрэса (Дзі прэсэ, Дзі нае цайт), Мантэвідэа, Парыжа, Манрэаля, Таронта, Мехіка, Мельбурна, Варшавы (Фолксблат, Ундзэр ворт, Кенэдэр одлэр, Ідышэр журнал, Дэр вэг, Ойфбой, Фолкс-цайтунг).

Выдаў 5 раманаў, 2 зборнікі апавяданняў, падарожныя нататкі:

  • Бамехілот — Тэль-Авіў, 1933/4 — раман на іўрыце
  • «Бум» ун кейтн — Вільня: Клецкін, 1936
  • Татэ ун зун טאטע און זון = Тата і сын — Мантэвідэа, 1943 (другое выданне: Буэнас-Айрэс, 1945)
  • Дэр хотэл вос эксісцірт ніт דער האטעל וואס עקזיסטירט ניט = Гасцініца, якой не было — там жа, 1944 — 2 тамы
  • Дэр чэк ун дзі эйбікейт דער טשעק און די אייביקייט = Чэк і вечнасць — там жа, 1950 — апавяданні
  • Вайтэр фун Бруклін — Нью-Ёрк, 1958
  • Он а форханг אן א פארהאנג — там жа, 1962 — нататкі
  • Дэр ман фун Леміл=Чалавек з лагера Леміль דער מאן פון לע מיל — Тэль-Авіў, 1974 — апавяданні

Паводле раманаў «Тата і сын», «Гасцініца» напісаны драмы, якія ставіліся ў Буэнас-Айрэсе і Паўднёвай Амерыцы. Раман «Тата і сын» у іспанскім перакладзе атрымаў прэмію.

Укладальнік іўрыта-іспанскага слоўніка і слоўніка яўрэйскіх прыказак (New York, 1949).

Карыстаўся псеўданімамі Бен-Келман, Бен-Аба, Сільвер і інш.

  1. а б в г Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 15 кастрычніка 2025.