Хон Гільдон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хон Гільдон
Хангыль 홍길동
Ханча 洪吉童
Мак’юн —
Райшауэр
Hong Kiltong
Новая раманізацыя Hong Gildong

Хон Гільдон — персанаж карэйскага эпасу, упершыню які з’явіўся ў сярэднявечным карэйскім рамане «Паданне аб Хон Гільдоне» (кар. 홍길동전, 洪吉童傳), напісаным у эпоху Дынастыі Часон. Аўтар рамана — Хо Гюн, прыкладны час напісання — канец XVI — пачатак XVII стагоддзя. Сучасныя крытыкі праводзяць паралелі паміж Хон Гільдонам і героем англійскага эпасу Робін Гудам, паколькі абодва гэтых персанажа былі абаронцамі беднаты.

Аўтар рамана Хо Гюн (кар.: 허균) нарадзіўся ў інтэлігентнай канфуцыянскай сям’і. Яго зводны брат Хо Сон быў вядомым паэтам, сястра Хо Нансальхон таксама была паэткай і мастаком.

Імя Хон Гільдон часта ўжываецца ў Карэі як экзэмпліфікант, накшталт Джона Доў у ЗША[1].

Гісторыя аб Хон Гільдоне[правіць | правіць зыходнік]

Хон Гільдон быў незаконнанароджаным дзіцем у сям’і арыстакрата. Сям’я не прымала яго. Яго бацька, пачуўшы ад шамана, што яго пазашлюбны сын нясе праклён, паспрабаваў забіць Хон Гільдона, але пацярпеў няўдачу. Хон Гільдон, шакаваны і засмучаны ўчынкам бацькі, збег з хаты і стаў верхаводам шайкі разбойнікаў. Яго банда рабавала багатых людзей і раздавала дабро беднякам, таму яго папулярнасць сярод простага народа расла, а афіцыйныя ўлады абвясцілі яго ў вышук. Нацыянальная гвардыя распачала мноства няўдалых спробаў схапіць Хон Гільдона, пасля чаго яму прапанавалі працу ў якасці ваеннага міністра. Хон Гільдон пагадзіўся. Прыняўшы пост, Хон Гільдон некаторы час атрымліваў асалоду ад жыцця шляхетнага ваяводы, аднак неўзабаве зразумеў, што простыя людзі ўсё яшчэ пакутуюць ад прыгнёту з боку багатыроў. У пошуках праўды ён адправіўся ў Нанкін. Па дарозе Хон Гільдону сустрэлася племя людзей юльда, якія пакутуюць пад прыгнётам расы дэманаў. Хон Гільдон перамог дэманаў і стаў ванам юльда, дзе і правіў шчасліва да самай смерці.

У мастацтве[правіць | правіць зыходнік]

У 1986 годзе ў Паўночнай Карэі знялі фільм «Хон Гільдон». Фільм дэманстраваўся ў СССР. У 2009 годзе Паўднёвая Карэя зняла фільм «Нашчадкі Хон Гіль Дона». У 2008 годзе ў Паўднёвай Карэі знялі гістарычны серыял «Хон Гіль Дон — легенда пра сумленнага злодзея»[2], а ў 2017 годзе — серыял «Бунтар Хон Гіль Дон»[3].

Зноскі

  1. DBDic.com (디비딕닷컴). Neo geugeo ani? 너 그거 아니? (Знаете ли вы, что...) (руск.). — 2001. — ISBN 89-7075-229-3.
  2. https://doramalive.ru/dorama/sharp_blade_hong_gil_dong/
  3. https://dorama.love/watch/buntar-hon-gil-don Архівавана 5 снежня 2022.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Хон Киль Дон // Фусе — Цуруга. — М. : Советская энциклопедия, 1957. — С. 307—308. — (Большая советская энциклопедия : [в 51 т.] / гл. ред. Б. А. Введенский ; 1949—1958, т. 46).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]