Перайсці да зместу

Хорапуць

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хорапуць
Характарыстыка
Даўжыня 45 км
Басейн 528 км²
Расход вады 2,06 м³/с
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 52°15′56″ пн. ш. 31°27′53″ у. д.HGЯO
Вусце Іпуць
 • Месцазнаходжанне ускраіна Добруша
 • Вышыня 120[1] м
 • Каардынаты 52°24′18,70″ пн. ш. 31°17′18″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,8 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Іпуць → Сож → Дняпро → Чорнае мора

Краіна
Рэгіён Гомельская вобласць
Раён Добрушскі раён
Код у ДВР 04010000712199000000130
physical
Хорапуць
Хорапуць
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Хо́рапуць — рака ў Добрушскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Іпуць (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 45 км. Плошча вадазбору 528 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,06 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 ‰.

Асноўныя прытокі

[правіць | правіць зыходнік]

Агульныя звесткі

[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаецца за 2 км на паўднёвы захад ад былой вёскі Чырвоны Арол, на поўнач ад вёскі Чырвоны Алёс, вусце на заходняй ускраіне горада Добруш. Рака цячэ па Гомельскім Палессі.

Даліна трапецападобная, у вусці зліваецца з далінай Іпуці. Абалона пераважна лугавая. Рэчышча каналізаванае на ўсім працягу, шырыня яго 2—3 м у вярхоўі, у вусці да 12 м. Берагі стромкія, вышынёй да 1,2 м. Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.

Зноскі

  1. Ліст карты N-36-123. Выданне 1984 г.