Хорніндальсватнет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хорніндальсватнет
нарв.: Hornindalsvatnet
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 53 м
Даўжыня
  • 22 км
Плошча 50,42 км²
Аб’ём 12,06 км³
Найбольшая глыбіня 514 м
Басейн
Плошча вадазбору 381,2433 км²
Размяшчэнне
Краіна  Нарвегія
Хорніндальсватнет (Нарвегія)
Хорніндальсватнет
Хорніндальсватнет
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Хорніндальсватнет (нарв.: Hornindalsvatnet) — самае глыбокае возера Нарвегіі і ўсёй Еўропы, глыбіня 514 м. Паверхня возера ляжыць на вышыні 53 м над узроўнем мора, такім чынам, яго дно знаходзіцца на адзнацы 461 м ніжэй узроўню мора. У 1990-х кампанія Telenor, былая нацыянальная тэлефонная кампанія Нарвегіі, ацаніла глыбіню возера ў 612 м, калі пракладала аптычны кабель па дне возера. Аб’ём возера складае прыкладна 12 км³. Плошча возера роўная прыблізна 50 км², па плошчы Хорніндальсватнет займае толькі 19-е месца сярод азёр Нарвегіі.