Хофбройхаус

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Хофбройхаус
Хофбройхаус, паўночны бок
Хофбройхаус, паўночны бок
48°08′16″ пн. ш. 11°34′47″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Дата заснавання 1589
Сайт hofbraeuhaus.de
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Хофбройхаус (ням.: Hofbräuhaus — «Прыдворны бровар») — вялікі піўны рэстаран з піўным садам, размешчаны ў Мюнхене на плошчы Плацль, недалёка ад цэнтральнай плошчы горада Марыенплац.

Адкрыўся ў якасці прыдворнага бровара баварскіх герцагаў у 1607 годзе. З 1828 года бровар адкрыўся для свабоднага наведвання. У 1897 годзе будынак быў перабудаваны пад рэстаран, у 1958 годзе праведзена яго поўная рэканструкцыя. 3 лістапада 1997 года ў цэнтры Мюнхена адбылося вялікае свята, прысвечанае 100-годдзю знакамітага «Хофбройхауса».

У розныя гады Хофбройхаус наведвалі вядомыя палітычныя і культурныя дзеячы: Вольфганг Амадэй Моцарт, Лізавета Баварская, Уладзімір Ленін з жонкай Надзеяй Крупскай, Адольф Гітлер. Сёння Хофбройхаус карыстаецца папулярнасцю ў шматлікіх замежных турыстаў і сярод мясцовых жыхароў як адна з славутасцяў Мюнхена.

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 30 ліпеня 2018.