Хоцімскі гісторыка-краязнаўчы музей

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хоцімскі гісторыка-краязнаўчы музей
Заснаваны 30 жніўня 1996
Адкрыты верасень 1998
Месцазнаходжанне
Памеры фонду 275 экспанат
Выставачная плошча 216 м²
Адрас 213660, Магілёўская вобл., г.п. Хоцімск, вул. Дзяржынскага, 13а

Хоцімскі гісторыка-краязнаўчы музей — музей у Хоцімску, размешчаны ў гістарычным будынку XX ст. па адрасе вуліца Дзяржынскага, 15. Заснаваны 30 жніўня 1996 года. Адкрыты ў верасні 1998 года. Плошча экспазіцыі 216 м², 275 экспанатаў асноўнага фонду (2001).

Аддзелы:

  • старажытнасць,
  • гісторыя краю,
  • этнаграфія,
  • прырода,
  • выставачная зала.

Сярод экспанатаў: каменныя прылады працы, фрагменты керамічнага посуду, знаходкі манет з курганных могільнікаў, вырабы майстроў ткацтва, саломапляцення, разьбы па дрэве канца 19—пачатку 20 ст., калекцыі народнага адзення краснапольскага строю. Таксама знаходзяцца матэрыялы пра падзеі грамадзянскай вайны 1918-20 гг., пра стварэнне і дзейнасць падполля і партызанскага руху ў Вялікую Айчынную вайну, пра землякоў — Герояў Савецкага Саюза: М. К. Піліпенку, Я. Я. Сусько і пра іншых выдатных людзей Хоцімшчыны.

У экспазіцыі — чучалы дзікіх жывёл і птушак рэгіёну.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]