Хоцімскі раён

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Хоцімскі раён
Герб
Герб
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Магілёўская вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Хоцімск
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 75,45 %, руская 24,0 %
Размаўляюць дома: беларуская 37,87 %, руская 61,81 %[1]
Насельніцтва (2009)
13 057 чал,[1] (19-е месца)
Шчыльнасць 15,14 чал./км² (14-е месца)
Нацыянальны склад беларусы — 91,96 %,
рускія — 6,92 %,
іншыя — 1,12 %[1]
Плошча 858,87[2] км²
(19-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
165 м[3]
Хоцімскі раён на карце
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg Хоцімскі раён на Вікісховішчы

Хоцімскі раён — адміністрацыйная адзінка ў складзе Магілёўскай вобласці, самы ўсходні рэгіён Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — гарадскі пасёлак Хоцімск. На поўначы і паўночным усходзе мяжуе з Ершыцкім раёнам Смаленскай вобласці (працягласць мяжы — 39 км), на поўначы — з Клятнянскім раёнам (15 км), на поўдні — з Суражскім раёнам (44 км) Бранскай вобласці Расійскай Федэрацыі. На захадзе і паўднёвым захадзе граніца праходзіць з Касцюковіцкім раёнам (45 км), на захадзе — з Клімавіцкім раёнам (25 км) Магілёўскай вобласці. Працягласць раёна з поўначы на поўдзень — 46 км, а з усходу на захад — 32 км.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Плошча 900 км ². У геамарфалагічным плане тэрыторыя раёна ўваходзіць у склад Аршанска-Магілёўскага плато, водналедавіковай раўніны часоў валдайскага абледзянення, перапрацаванай водна-акумуляцыйнымі працэсамі. У мінулым значную частку тэрыторыі займалі лясы, сёння лясы займаюць 32 %. Раён размешчаны ў зоне змешаных лясоў.

Асноўныя віды дзікіх жывёл па раёне: лось, дзік, казуля, выдра, бабёр, тхор цёмны, воўк, норка, куніца, лісіца чырвоная. Асноўныя рэкі — Беседзь з прытокамі Еленка, Альшоўка, Жадунь, Благаўка, Войская, Мурашка.

Самае вялікае возера — Святое возера, якое знаходзіцца каля в. Юзяфоўка. У раёне створаны 10 штучных сажалак агульнай плошчай 212 га, якія выкарыстоўваюцца для патрэб гаспадарак і часткова для развядзення і лоўлі рыбы. Балоты займаюць у раёне 349 га, працягласць асушаных (меліяратыўных) каналаў 382 км.

Раён мае запасы торфу — 5 радовішчаў займаюць плошчу больш 380 га. Гэта месцараджэнні: Ягаднае, Лобня, Рэначча, Воўчае, Зайцаў вугал.

У раёне разведаны і часткова выкарыстоўваюцца радовішчы сапрапелі з Святога возера размешчанага на зямлі Хоцімскага лясніцтва каля в. Юзяфоўка. Яшчэ на тэрыторыі раёна разведана некалькірадовішчаў трапелу, найбуйнейшая з якіх «Стальнос», два радовішчы даламіту каля в. Горня і в. Шаладонаўка. Адкрыты 2 радовішчы будаўнічых пяскоў каля в. Ганнаўка. У раёне ёсць таксама 6 радовішчаў гліны, запасы якіх складаюць 3 тыс. 042 м³. У раёне разведаны 4 радовішчы мелу, буйнейшае — «Лазоўскае» — 0,57 млн.т. На тэрыторыі раёна знойдзены запасы фасфарытаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года як адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Калінінскай акругі БССР.

Дэмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва раёна складае 17 тыс. чалавек. Усяго разам з Хоцімскам налічваецца 93 сельскіх населеных пункта. Раён падзелены на 9 сельскіх саветаў: Батаеўскі, Баханскі, Бярозкаўскі, Бяседавіцкі, Вялікаліпаўскі, Забялышынскі, Трасцінскі, Чарняўскі, Янаўскі.

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Праз раён праходзяць аўтадарогі Хоцімск — Клімавічы і Хоцімск — Касцюковічы.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Вынікі перапісу 2009 года
  2. «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  3. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]