Бітва пад Хацінам (1621)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Хоцінская бітва 1621 года)
Бітва пад Хацінам
Асноўны канфлікт: Польска-турэцкая вайна (1620—1621)
«Бітва пад Хацінам» (Юзаф Брант, 1867)
«Бітва пад Хацінам» (Юзаф Брант, 1867)
Дата 2 верасня9 кастрычніка 1621
Месца каля Хаціна, Малдавія
Вынік Перамога Рэчы Паспалітай[1]
Праціўнікі
Рэч Паспалітая
 Войска Запарожскае
Чцяг Асманскай імперыі Асманская імперыя
Камандуючыя
Вялікі гетман Ян Караль Хадкевіч
Рэгімэнтар Станіслаў Любамірскі
Каралеўскі прынц Уладзіслаў Ваза
Гетман Пётр Сагайдачны
Чцяг Асманскай імперыі Султан Асман II
Чцяг Асманскай імперыі Вялікі візір Ахрылі Хусейн Паша
Кан-Тэмір
Джанібек Герай
Сілы бакоў
50 000—60 000 100 000—200 000
Страты
14 500 42 000
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бітва пад Хацінам (2 верасня — 9 кастрычніка 1621), бітва паміж войскам Рэчы Паспалітай і ўкраінскага казацтва (кам., адпаведна, Ян Хадкевіч (потым Станіслаў Любамірскі) і Пётр Сагайдачны; каля 58 тыс.ч.) і Атаманскай імперыі (кам. султан Асман II; каля 200 тыс.ч.) каля мястэчка Хацін у час вайны Рэчы Паспалітай і Турцыі.

Войска Рэчы Паспалітай, колькасна значна слабейшае, трымала абарону ва ўмацаваным табары і вымусіла туркаў падпісаць перамір'е і спыніць вайну. Адна з вядомых бітваў, дзе значны ўдзел узяла гусарыя.

Сілы бакоў[правіць | правіць зыходнік]

Войска Рэчы Паспалітай складалася з рэгулярнага кантынгенту (28 тыс. ч.) пад камандай Яна Хадкевіча (пасля яго смерці ад чумы 24 верасня каманду ўзяў Станіслаў Любамірскі), да якога далучыўся кантынгент украінскага казацтва (30 тыс.ч.) пад камандай Пятра Сагайдачнага. Недалёка ад Хаціна над Днястром быў закладзены ўмацаваны табар, які загарадзіў дарогу турэцка-татарскаму войску. У складзе войска былі значныя сілы гусарыі (зв. 8 тыс.ч.).

Турэцка-татарскае войска налічвала да 200 тыс. ч. (гэтая колькасць, магчыма, перабольшаная).

Бітва[правіць | правіць зыходнік]

Камандаванне Рэчы Паспалітай прыняло тактыку абароны пяхотай на земляных валах табара, і контратакаў конніцай, асабліва гусарыяй, пад агнявым прыкрыццём з валоў. Атаманскае войска раз за разам штурмавала табар, і некалькі разоў было блізкае да прарыву, як, напрыклад, пры шутрме 7 верасня, калі Хадкевіч асабіста павёў у контратаку тры гусарскія і адну райтарскую харугвы. Запасы ў табары вычэрпваліся і расказваецца легенда, што ў дзень падпісання перамір'я ў табары не было ані харчу, ані фураж, і заставалася толькі адна бочка пораху.

Ф. Смуглевіч. Падпісанне Хацінскай мірнай дамовы, 1785

Хацінскае мірнае пагадненне. Наступствы вайны[правіць | правіць зыходнік]

29 верасня паміж камандаваннем польска-казацкіх і турэцка-татарскіх войскаў пачаліся перамовы аб заключэнні міру. Яны скончыліся падпісаннем пагаднення 9 кастрычніка 1621 года. Раніцай 10 кастрычніка армія Асмана II пакінула свае пазіцыі. Па мірным дагаворы бакі дамаўляліся аб аднаўленні дыпламатычных сувязяў. Мяжа паміж Рэччу Паспалітай і Турцыяй ўсталёўвалася па рацэ Днестр; Турцыі і Крымскаму ханству забаранялася здзяйсняць набегі на ўкраінскія і польскія землі; запарожцам забаранялася здзяйсняць паходы на Крым і Турцыю.

11 кастрычніка Станіслаў Журавінскі і Якуб Сабескі прынялі ўдзел у казацкай радзе, дзе дапавялі аб заключаным польска-турэцкім пагадненні. У ноч з 11 на 12 кастрычніка ўсе казакі таемна перабралася на левы бераг Днястра і сталі пад Брагай  (укр.)[2].

Наступствы Хацінскай бітвы мелі вялікае міжнароднае значэнне. Гэтая бітва прымусіла Турцыю адмовіцца ад планаў заваёвы Еўропы. Разгром турэцкага войска пад Хацінам прывёў да ўнутранага палітычнага паслаблення султанскай улады. Ужо вясной 1622 супраць Асмана II успыхнуў ваенны мяцеж, у выніку якога ён быў задушаны[3], а на трон вярнуўся яго дзядзька Мустафа I.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Plokhy, Serhii, The Cossacks and religion in early modern Ukraine, (Oxford University Press, 2001), 93.
  2. Сас, Кіркене 2011, с. 125.
  3. Сас, Кіркене 2011, с. 128.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]