Хоя мясістая
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
Хоя мясістая | |||||||||||||||||||||
![]() Hoya carnosa ‘Exotica’ | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
|
Хоя мясістая, Васковы плюшч[3] (Hoya carnosa) — від павойных сукулентных вечназялёных хмызнякоў з роду Hoya сямейства Apocynaceae. Папулярная пакаёвая расліна.
Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]
У прыродзе расліна сустракаецца ва Усходняй Індыі, на поўдні Кітая (правінцыі Фуцзянь, Гуандун і Юньнань, аўтаномны раён Гуансі), на Тайвані, у М'янме, у В'етнаме, Малайзіі, на японскіх астравах Кюсю і Рукю. Расце ў вільготных субтрапічных лясах.
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Вечназялёная ліяна. Лісце мясістае, авальнае, бліскучае, цёмна-зялёнае. Кветкі зорчатыя, духмяныя, быццам зробленыя з воску, сабраны ў парасоны. Афарбоўка пялёсткаў — ад белай да ружовай, цэнтральная частка кветкі (верхавіны пылавікоў) — цёмна-ружовая, вінна-чырвоная. Час цвіцення — лета і восень.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Васковы плюшч // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 420