Хоўард Уолтэр Флоры

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Говард Уолтэр Флоры
Howard Walter Florey
Howard Walter Florey 1945.jpg
выдатны фармаколаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1945)
Род дзейнасці: палітык, фармацэўт, хімік, урач, прафесар, патолагаанатам
Дата нараджэння: 24 верасня 1898(1898-09-24)
Месца нараджэння: Адэлаіда, Аўстралія
Дата смерці: 21 лютага 1968(1968-02-21) (69 гадоў)
Месца смерці:
Месца працы:
Альма-матар:
Узнагароды і прэміі:
Commons-logo.svg Говард Уолтэр Флоры на Вікісховішчы

Хоўард Уолтэр Флоры (англ.: Howard Walter Florey; 24 верасня 1898, Адэлаіда, Аўстралія — 21 лютага 1968) — англійскі вучоны ў галіне паталогіі і мікрабіялогіі. Член (1941) і прэзідэнт Лонданскага каралеўскага таварыства (1960-65). Замежны член АН СССР (1966).

Скончыў Адэлаідскі (1921) і Оксфардскі (1924) універсітэты. З 1926 года ў Кембрыджскім, з 1931 года ў Шэфілдскім універсітэтах. У 1935-62 гадах у Оксфардскім інстытуце У.Дана, у 1962-68 гадах рэктар каралеўскага каледжа г. Оксфард.

Навуковыя працы па паталогіі капілярнага кровазвароту, запаленчых працэсах, функцыі лімфацытаў, антыбіётыках мікробнага паходжання. Узначаліў работы па ачыстцы пеніцыліну (з Э. Б. Чэйнам) і выкарыстаў яго ў 1940 годзе для лячэння жывёл і чалавека. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (1945) (разам з А.Флемінгам і Э. Б. Чэйнам).

Зноскі

  1. Флори Хоуард Уолтер // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Навуковыя і акадэмічныя пасты
Папярэднік:
Сірыл Норман Хіншэлвуд
Прэзідэнт Каралеўскія таварыства
1960—1965
Пераемнік:
Патрык Мейнард Сцюарт Блэкет