Хоўм (востраў, Какосавыя астравы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хоўм
англ. Home, малайск. Pulau Selma
На востраве
На востраве
Характарыстыкі
Плошча0,95 км²
Насельніцтва500 чал. (2010)
Шчыльнасць насельніцтва526,32 чал./км²
Размяшчэнне
12°07′03″ пд. ш. 96°53′47″ у. д.HGЯO
АрхіпелагКакосавыя астравы
АкваторыяІндыйскі акіян
Краіна
Хоўм (востраў, Какосавыя астравы) (Індыйскі акіян)
Хоўм
Хоўм
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Хоўм (англ.: Home, малайск.: Pulau Selma) — каралавы востраў у Паўднёвай групе Какосавых астравоў. Плошча — 0,95 км². Насельніцтва (2010 г.) — 500 чал.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Хоўм з’яўляецца адным з астравоў Паўднёвага атола Какосавых астравоў, размешчаны ў яго паўночна-ўсходняй частцы. Аддзелены шырокай лагунай (8,2 км) ад вострава Вест-Айленд, адміністрацыйнага цэнтра Какосавых астравоў. Паміж Хоўмам і Вест-Айлендам дзейнічае сталая паромная пераправа.

Востраў мае каралавае паходжанне. Складзены пераважна вапнякамі. Берагі камяністыя. Формай нагадвае трохкутнік, выцягнуты з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Даўжыня — 2,6 км, найбольшая шырыня — 915 м. Больш за траціну тэрыторыі Хоўма займае вёска Бантам — найбуйнейшы населены пункт на востраве.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Востраў Хоўм быў адкрыты разам з іншымі Какосавымі астравамі ў 1609 г. У 18571955 гг. быў часткай каланіяльных валоданняў Вялікабрытаніі. У 1955 г. перайшоў пад юрысдыкцыю Аўстраліі.

У 1826 г. на востраве Хоўм пасяліўся брытанскі гандляр Аляксандр Хэр разам з некалькімі жонкамі малайскага паходжання. Паміж ім і сям’ёй шатландцаў Клуніс-Рос, якія ў 1827 г. упадабалі суседні востраў Саўт-Айленд адбыўся канфлікт. У выніку, Хэр быў вымушаны пакінуць заснаваную ім калонію, а правы на Хоўм у 1886 г. перайшлі да сям’і Клуніс-Рос. У 1888 г. яе прадстаўнікі пабудавалі на Хоўме вёску Бантам для малайцаў, што прыязджалі на Какосавыя астравы для працы на камерцыйных плантацыях. Галоўным цэнтрам уладанняў Клуніс-Рос стала іх рэзідэнцыя, узведзеная на Хоўме ў тым жа годзе.

У 1978 г. аўстралійскія ўлады выкупілі зямельную маёмасць Клуніс-Рос, было арганізавана мясцовае самакіраванне. У 1993 г. грамадскай маёмасцю таксама стала рэзідэнцыя былых уладальнікаў.

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Малайцы і ў нашы дні з’яўляюцца асноўнымі насельнікамі вострава Хоўм. У Бантаме працуе школа, некалькі мячэцяў, крамы і майстэрні, тут знаходзіцца офіс Мясцовай Рады Какосавых астравоў. Турысты прыязджаюць на Бантам для азнаямлення з арыгінальнай культурай мясцовых жыхароў. Працуе матэль на 28 месцаў. Значную ролю ў развіцці інфраструктуры і эканомікі вострава адыгрывае Кааператыўнае таварыства, якое аб’ядноўвае ўсе сем’і, што жывуць у Бантаме.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]