Хоўхлава

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аграгарадок
Хоўхлава
Church in Choŭchlava.jpg
Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1773
Аўтамабільны код
5
Хоўхлава на карце Беларусі ±
Хоўхлава (Беларусь)
Хоўхлава
Хоўхлава (Мінская вобласць)
Хоўхлава

Хо́ўхлава[1] (трансліт.: Choŭchlava, руск.: Холхлово) — аграгарадок у Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Хажоўскага сельсавета.

Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Хоўхлаўскага сельсавета[2].

Знаходзіцца за 23 км у напрамку на поўдзень ад горада Маладзечна, за 82 км ад Мінска[3].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першы пісьмовы ўспамін пра Хоўхлу як умацаваны замак датуецца 1437 г. Пад 1499 г. згадваецца фальварак[4]. У сярэдзіне XVI ст. у тутэйшай друкарні адну з сваіх кніг надрукаваў Сымон Будны. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) Хоўхла ўвайшла ў склад Менскага павета Менскага ваяводства[5]. З 1780 г. мястэчка знаходзілася ва ўладанні Галімскіх[6].

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) Хоўхла апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Вілейскім павеце. У пачатку XIX ст. паселішча перайшло ў валоданне Карніцкіх.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Хоўхла апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у гміне Гарадок Маладзечанскага павета Віленскага ваяводства.

У 1939 г. Хоўхла ўвайшла ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 г. зрабілася цэнтрам сельсавета. Статус паселішча панізілі да вёскі.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 2003 год — 435 жыхароў у 160 дварах[3].

Турыстычная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Царква Нараджэння Божай Маці

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

  • Царква Нараджэння Божай Маці (1738)

Памятныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234(руск.) 
  3. 3,0 3,1 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 51. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2.
  4. Лойка, П. А. Прыватнаўласніцкія сяляне Беларусі: Эвалюцыя феадальнай рэнты ў другой палове ХVІ—ХVIII ст. / П. А. Лойка; АН БССР, Інстытут гісторыі; Пад рэд. В. І. Мялешкі. — Мн.: Навука і тэхніка, 1991. — 111 с. — С. 24. — ISBN 5-343-00563-2. Са спасылкай на: ЦГДА БССР. — Ф. 1747. — Воп. 1. — Спр. 36. — Арк. 44—46.
  5. Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 296.
  6. Chołchło // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich.Tom I: Aa — Dereneczna. — Warszawa, 1880. S. 624.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]