Хракавіцкі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Хракавіцкі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Брагінскі раён
Уключае 9 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Старыя Хракавічы
Дата ўтварэння 8 снежня 1926,
26 сакавіка 1987
Дата скасавання 15 жніўня 1974,
1 снежня 2009
Насельніцтва (2009) 858
Часавы пояс UTC+03:00

Хракаві́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брагінскага раёна Гомельскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Старыя Хракавічы. Знаходзіўся на паўднёвым усходзе раёна. Большасць вёсак, якія ўваходзілі ў яго склад, былі выселеныя пасля Чарнобыльскай аварыі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Хракавіцкі (Старахракавіцкі) сельсавет у складзе Брагінскага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Просмыцкага і Чамярыскага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў складзе Брагінскага раёна БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 15 жніўня 1974 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Чамярысы, сельсавет перайменаваны ў Чамярыскі[1].

26 сакавіка 1987 года цэнтр Савіцкага сельсавета перанесены ў вёску Старыя Хракавічы, сельсавет перайменаваны ў Хракавіцкі[2]. 20 студзеня 2005 года з даных па ўліку населеных пунктаў як фактычна неіснуючая выключана вёска Чэрнеў[3]. 20 жніўня 2008 года рашэннем Брагінскага райсавета дэпутатаў былі ліквідаваныя населеныя пункты Выграбная Слабада, Вярховая Слабада, Жэрднае, Ляды, Нежыхаў, Новы Сцепаноў, Перасяцінец, Піркі, Пучын, Стары Сцепаноў, Сувіды[4]. 1 снежня 2009 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Чамярыскага сельсавета[5].

Склад[правіць | правіць зыходнік]

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 9 населеных пунктаў: вёскі Грушнае, Двор-Савічы, Новая Грэбля, Новыя Хракавічы, Просмычы, Савічы, Старыя Хракавічы, пасёлкі Калінінскі і Ленінскі.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (7 населеных пунктаў) — 858 чалавек[6], з іх 96,5 % — беларусы, 2,2 % — рускія, 0,9 % — украінцы[7].

Зноскі

  1. Рашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 жніўня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 25 (1435).
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  3. Решение Гомельского облисполкома от 20 января 2005 г. № 29 Об исключении из данных по учету и регистрации административно-территориальных и территориальных единиц населенных пунктов Брагинского, Добрушского, Кормянского и Наровлянского районов
  4. Решение Брагинского районного Совета депутатов от 20 августа 2008 г. № 68 Об упразднении сельских населенных пунктов Брагинского района
  5. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 276 Об изменении административно-территориального устройства Брагинского района Гомельской области
  6. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.) 
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]