Храм-трыконх Бельчыцкага манастыра

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Праваслаўны храм
Храм-трыконх
Храм «з баковымі апсідамі» Бельчыцкага манастыра паводле малюнка канца XVIII ст.
Храм «з баковымі апсідамі» Бельчыцкага манастыра паводле малюнка канца XVIII ст.
Краіна Полацкае княства
Горад Полацк
Тып будынка трыконх(ням.) бел.
Архітэктурны стыль полацкая школа дойлідства
Дата пабудовы XII ст.

Храм-трыконх — адна з чатырох вядомых цэркваў Бельчыцкага манастыра ў Полацку, падмуркі якога былі знойдзены падчас земляных работ у канцы XVIII ст.. Храм быў узведзены, верагодна, у першай палове ці сярэдзіне XII ст. Звестак пра яго захавалася вельмі мала, паколькі будынак быў разбураны яшчэ задоўга да адкрыцця, пра што сведчыць складзеныя ў той час невядомым аўтарам запіска і план.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

На падставе запіскі і плана можна меркаваць, што храм быў чатырохслуповы, меў адну апсіду з усходу і па адной з паўночнага і паўднёвага бакоў, тры ўваходы і крыпту. Такім чынам, не толькі ўнутраны аб'ём царквы меў крыжападобнае чляненне, яно прачытвалася і ў знешніх формах. Аналагічны тып культавага будынка, вядомы як храм-трыконх(ням.) бел., рэдкі для старажытнабеларускіх земляў і больш вядомы ў архітэктуры Балгарыі, Сербіі, Грэцыі (Афонскі манастыр), можа разглядацца і як архітэктурнае запазычанне, і як прыклад культурных, канфесійных сувязей Полацкага княства з іншымі праваслаўнымі краінамі Еўропы[1]

Зноскі

  1. Лазука Б. А. Гісторыя беларускага мастацтва (у двух тамах). Том І. Мінск, «Беларусь», 2007. ст.38