Храм Велікамучаніцы Кацярыны на Усполлі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Праваслаўны храм
Храм велікамучаніцы Кацярыны
на Усполлі
Екацярынінскі храм з паўднёвага боку
Екацярынінскі храм з паўднёвага боку
55°43′59″ пн. ш. 37°37′26″ у. д.HGЯO
Краіна Расія
Горад Масква
Канфесія Праваслаўе
Епархія Маскоўская
Архітэктурны стыль позняе барока
Дата заснавання XVII
Будаўніцтва 17661775 гады
Статус Герб Расіі Аб'ект культурнай спадчыны РФ № 7710552000№ 7710552000
Стан дзейнічае
Сайт Афіцыйны сайт

Храм велікамучаніцы Кацярыны на Усполлі (Масква)
Храм велікамучаніцы Кацярыны на Усполлі
Храм велікамучаніцы Кацярыны
на Усполлі

Храм велікамучаніцы Кацярыны на Усполлі (руск.: Храм Великомученицы Екатерины на Всполье) — праваслаўны храм Маскварэцкага благачыння Маскоўскія епархіі. Падворак Праваслаўнай Царквы ў Амерыцы.

Храм размешчаны ў раёне Якіманка, Цэнтральнай адміністрацыйнай акругі горада Масквы, па адрасе: Вялікая Ардынка, 60/2. Галоўны прастол летняга храма асвячоны ў гонар велікамучаніцы Кацярыны. Галоўны прастол зімовага храма асвячоны ў гонар Спаса Нерукатворнага Абраза; прыдзелы ў гонар свяціцеля Мікалая, у гонар дабравернага князя Аляксандра Неўскага.

Будынак 1766—1775 гадоў, архітэктар — Карл Бланк, агароджа з брамай — 1820-я, архітэктар Фёдар Шастакоў, багадзельня — 1879—1880, архітэктар Дзмітрый Пяўніцкі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першыя звесткі пра драўляны храм на гэтым месцы датаваны 1612. Усполле (руск.: Всполье) ў мове Масквы тых часоў азначала ворныя землі, размешчаныя за фактычнай гарадской мяжой; землі ў раёне сучаснай Серпухаўскай плошчы апрацоўваліся Екацярынінскай чорнай слабадой аратых, у якой да 1651 налічвалася 87 двароў (Сыцін). У гэты ж час (1657) царква змяняецца каменнай.

Сучасны храм у стылі барока пабудаваны ў 17661775 па праекце Карла Бланка. Верагодна, што ўзядзенне храма была заказана асабіста Кацярынай II падчас яе каранацыі ў 1762. Бланк пабудаваў новы будынак побач са старым, аб'яднаўшы два храмы цэнтральным аб'ёмам са званіцай. Новая (захаваная) царква дзейнічала ўлетку, старая (цёплая) — узімку.

Фота 1883 (з паўднёвага боку). Званіца і купал цёплай царквы (на фота злева) знесены ў 1930-я.

Тады ж, у 1769, пабудавана агароджа (перабудавана ў 1820-х пасля пажару 1812), для якой былі выкарыстаны рашоткі, зробленыя ў 1731 для Саборнай плошчы ў Крамлі.

Іконы для храма былі напісаны Д. Р. Лявіцкім сумесна з В. І. Васілеўскім; не захаваліся.

Цёплая царква, якая згарэла ў 1812, была перабудавана толькі ў 18701872 у імя Спаса Нерукатворнага (гл. фота 1883). У 1879—1880 гадах на тэрыторыі царквы архітэктар Д. І. Пяўніцкі пабудаваў багадзельню.

У 19201924 гадах у храме на прастольнае свята служыў Патрыярх Ціхан. Званіца разбурана ў 1930-я. У 19311992 гадах храм быў зачынены, выкарыстоўваўся пад розныя канторы і жыллё. Будынак Спаскай цёплай царквы пазбаўлены купала і выкарыстоўваецца ў прамысловых мэтах дагэтуль.

У 19701983 летняя Екацярынінская царква знешне адноўлена рэстаўрацыйнымі майстэрнямі Інстытута Грабара. У 1992 быў перададзены праваслаўнай абшчыне. 7 снежня 1994 перададзены падворку Праваслаўнай Царквы ў Амерыцы. Першая літургія ў храме была здзейснена на Дабравешчанне 1995.

11 чэрвеня 1999 адбылося вялікае асвячэнне храма Патрыярхам Алексіем II пры саслужэнні мітрапаліта Феадосія.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Москва. Памятники архитектуры XVIII — первой трети XIX века, М., «Искусство», 1975
  • П. В. Сытин, «Из истории московских улиц», М., 1948

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Герб Расіі Культурная спадчына Расійскай Федэрацыі, аб'ект № 7710552000аб'ект № 7710552000