Храм Збавіцеля (Быдгашч)
| Славутасць | |
| Храм Збавіцеля | |
|---|---|
| | |
| 53°08′00″ пн. ш. 17°59′47″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Месцазнаходжанне | |
| Благачынне | Евангелісцка-аўгсбургская парафія ў Быдгашчы[d] |
| Архітэктар | Генрых Зелінг[d] |
| Дата заснавання | 1897 |
| Матэрыял | цэгла |
| Сайт | bydgoszcz.luteranie.pl |
Храм Збавіцеля (польск.: Kościół Zbawiciela w Bydgoszczy) — мураваная пратэстанцкая царква, якая знаходзіцца ў г. Быдгашч.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
Храм ў неагатычным стылі быў спраектаваны ў 1894 годзе берлінскім архітэктарам Генрыхам Зелінгам (1852—1932). У Быдгашч праект трапіў у лютым 1895 года, а будаўнічыя работы пачаліся 25 сакавіка 1896 года. 19 мая 1896 года быў закладзены вуглавы камень, а 27 кастрычніка 1897 года храм быў асвечаны. Ён быў узведзены ў выглядзе крыжа, з шырокім, прасторным, двухпралётным нефам, крыху выступаючым трансептам і кароткім рызнікам.
У 1901 годзе вакол храма па праекце была створана шырокая і маляўнічая зялёная зона, якая змякчыла строгасць архітэктуры і стала месцам адпачынку мясцовых жыхароў. Да 1929 года плошча парка складала 1,6 га, затым яна зменшылася да 0,65 га[1].
