Храм Сатурна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Славутасць
Храм Сатурна
Templum Saturni
Temple of Saturn, Rome.jpg
41°53′32″ пн. ш. 12°29′02″ у. д.HGЯO
Краіна Італія
Рымскі форум Рым, Рымскі форум
Каардынаты 41°53′34″ пн. ш. 12°29′05″ у. д.HGЯO
Першае згадванне 489 г. да н.э.

Храм Сатурна (лац.: Templum Saturni, лац.: Aedes Saturnus, італ.: Tempio di Saturno)) — храм на Рымскім форуме, адзін з найстаражытных храмаў Рыма.

Храм у гонар бога Сатурна быў узведзены каля 489 года да н.э. неўзабаве пасля перамогі над этрускімі царамі з роду Тарквініяў.

Размяшчэнне храма Сатурна на форуме

Храм некалькі разоў згараў, так у 42 годзе да н.э. ён нанова быў адбудаваны пасля пажару эдылам Мунацыем Планкам. Яму прыпісваецца ўзвядзенне подыума, цалкам пакрытага траверцінам (40 м у даўжыню, 22,50 — у шырыню і 9—у вышыню). Храм быў адрэстаўраваны пасля пажару падчас кіравання Карына (283 год н.э.). Надпіс на фрызе пацвярджае гэта: лац.: Senatus populusque romanus incendio consumptum restituit — «Сенат і народ Рыма знішчанае пажарам аднавілі».

Храм уяўляў сабой тып псеўдаперыптара з каланадай іанічнага ордара на подыуме. Ад траверцінавага падмурка адыходзіў выступ будынка з двума подыумамі, падзеленымі лесвіцай, якая вяла да храма; унутры аднаго з іх у часы Рэспублікі знаходзілася рымская казна і дакументы аб дзяржаўных даходах і абавязках (эрарый), таму храм таксама звалі «эрарый» (лац.: aerarium). Ад казначэйства захавалася ўзвышэнне, якое ідзе ўздоўж усяго боку, звернутага да Форума. У цэле захоўвалася статуя бога Сатурна, якую насілі падчас працэсій па выпадку трыўмфальных урачыстасцей.

Каля храма 17 снежня пачыналася штогадовае свята Сатурналій. Да нашых дзён захавалася толькі некалькі калон іанічнага ордара, захаваныя пасля рэстаўрацыі ў 283 годзе.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Stierlin, Henri. Imperium Romanum — Köln: Benedikt Taschen Verlag GmbH, 1996. — ISBN 3-8228-8729-3.