Храм Хрыста Збавіцеля

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Кафедральны праваслаўны сабор
Кафедральны Саборны храм Хрыста Збавіцеля
(сабор Ражства Хрыстова)
Сучасны выгляд Храма Хрыста Збавіцеля
Сучасны выгляд Храма Хрыста Збавіцеля
55°44′40″ пн. ш. 37°36′20″ у. д.HGЯO
Краіна Расія
Горад Масква, вул. Валхонка(руск.) бел., 15
Канфесія Праваслаўе
Епархія Маскоўская(руск.) бел.
Архітэктурны стыль Руска-візантыйскі
Аўтар праекта Канстанцін Тон
Архітэктар Канстанцін Андрэевіч Тон
Будаўніцтва 19941997 гады
Асноўныя
даты
1860Будаўніцтва па праекце К. А. Тона

1931Разбурэнне
2000Аднаўленне па праекце А. М. Дзянісава(руск.) бел.,
З. К. Цэрэтэлі(руск.) бел., М. М. Пасохіна(руск.) бел.

Дата скасавання 5 снежня 1931
Статус Патрыяршы падворак
Стан Дзеючы
Сайт Афіцыйны сайт

Кафедральны Саборны храм Хрыста Збавіцеля (сабор Ражства Хрыстова) (Масква)
Кафедральны Саборны храм Хрыста Збавіцеля (сабор Ражства Хрыстова)
Кафедральны Саборны храм Хрыста Збавіцеля
(сабор Ражства Хрыстова)

Кафедральны саборны храм Хрыста Збавіцеля (сабор Ражства Хрыстова) у Маскве — кафедральны сабор Рускай Праваслаўнай Царквы недалёка ад Крамля на левым беразе Масквы-ракі, на месцы, якое раней называлася Чартоллем (вуліца Валхонка, 15-17). Сённяшняе збудаванне — ажыццёўленае ў 1990-х гадах знешняе аднаўленне аднайменнага храма, створанага ў XIX стагоддзі.

Храм з'яўляецца калектыўным кенатафам воінаў Рускай імператарскай арміі, якія загінулі ў вайне з Напалеонам — на сценах храма напісаны імёны афіцэраў, якія загінулі ў Айчыннай вайне 1812 года і замежных паходах 1797—1806 і 1814—1815 гадоў.

Арыгінал храма быў узведзены ў памяць аб напалеонаўскім нашэсці па праекце архітэктара К. А. Тона. Будаўніцтва працягвалася амаль 44 гады: храм быў закладзены 23 верасня 1839 года, асвечаны — 26 мая 1883 года. Будынак храма быў разбураны ў разгар сталінскай рэканструкцыі горада(руск.) бел. 5 снежня 1931 года. Зноўку адбудаваны непадалёк ад ранейшага месца ў 19941997 гадах.

Храм мае статус Патрыяршага падвор'я.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]