Храм Юпітэра (Спліт)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Меркаваны выгляд храма ў антычны перыяд. Малюнак 1912 года.

Юпітэраў храм (харв.: Jupiterov hram) — захаваны рымскі храм, частка палаца ў Спліце, аб'ект Сусветнай спадчыны.

Храм быў пабудаваны ў 295305 гг. н. э. імператарам Дыяклетыянам і прысвечаны Юпітэру. Уваход у храм упрыгожвалі два сфінксы, зробленыя па спецыяльным заказе. Будынак быў размешчаны ў заходняй частцы комплексу побач з перыстылем. У 305 годзе Дыяклетыян пакінуў пасаду імператара і будаўніцтва храма было спынена.

Пазней, з прыходам хрысціянства ў Далматыю, храм быў ператвораны ў баптыстэрый, а крыпта атрымала імя Святога Фамы. У XI стагоддзі была ўзведзена званіца, разабраная ў 1840-х гг. Унутры храма знаходзяцца грабніцы, дзе былі пахаваныя мясцовыя архіепіскапы Іаан і Лаўр (Лоўра); таксама захавалася статуя Святога Іаана.[1]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]