Перайсці да зместу

Храптовічы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Храптовічы

Герб «Адрованж»
Краіна паходжання Вялікае Княства Літоўскае
Тытул графы

Храпто́вічы, Храбто́вічы — вялікалітоўскі магнацкі род герба «Адрованж», з 2-й паловы XVIII ст. мелі графскі тытул.

Мелі маёнткі ў Новагародскім, Лідскім і Гарадзенскім паветах, на Валыні (XVI ст.), таксама ў Віцебскім павеце і Полацкім ваяводстве (XVII ст.), валодалі Бешанковічамі і Глыбокім (XVIII ст.).

Пачынальнік роду — баярын Багдан, які жыў у сярэдзіне — 2-й пал. XV ст. Першапачаткова вызнавалі праваслаўе, у XVI ст. перайшлі ў каталіцтва. Адна галіна роду — нашчадкі Івана, сына Багдана, — карысталася прозвішчам Літавор-Храптовічы (ад мянушкі Івана), другая — нашчадкі Багдана, сына Марціна — Храптовічы-Багурынскія (ад вёскі Багурын на Валыні).

Пасля смерці ў 1891 апошняга прадстаўніка графскай галіны роду Міхала, сына Ірынея, прозвішча і тытул перайшлі да прадстаўнікоў роду Буцянёвых, якія пачалі звацца Храптовічамі-Буцянёвымі. Галіна Храптовічаў-Багурынскіх згасла на Валыні ў 1757, яе гродзенкая лінія — у 1890, лідская лінія існавала на пач. XX ст.[1]

Найбольш вядомыя прадстаўнікі

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі