Перайсці да зместу

Хроніка Прускай зямлі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хроніка Прускай зямлі
Аўтар Пётр з Дусбурга
Мова арыгінала лацінская мова
Дата напісання 1326
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Хроніка Прускай зямлі (лац.: Chronicon terrae Prussiae) — зводная праца па гісторыі Прусіі, створаная Пятром з Дузбурга[1][2] ў 1320-х гадах у Кёнігсбергу (асноўная частка была скончаная ў 1326, а пазней была дапісаная дадатковая частка, якая давяла апісанне падзей да 1330 года).

Хроніка Прускай зямлі 1679

Складалася з 4 кніг. Трэцяя кніга прысвечана апісанню войнаў Тэўтонскага ордэна з прусамі, жамойтамі і літоўцамі ў час ад 1231 да 1326. Асабліва падрабязнай хроніка робіцца, пачынаючы з мяжы 13 ст. і 14 ст. Гістарычныя звесткі маюць амаль выключна ваенна-геаграфічны характар.

Сярод іншага ў Хроніцы паведамлялася, што ў Вялікім Княстве Літоўскім усе юрыдычныя пастановы і публічныя акты пісаліся на «рускай» мове (decreta in iudiciis et alia acta publica Russice scribuntur).[3]

  1. Petri de Dusburg. Chronicon terrae Prussiae // SRP. Leipcig, 1861. Bd. 1. S. 3-219 (далей — Dusburg); Biskup M., Labuda G. Dzieje Zakonu krzyżackiego w Prusach. Gospodarka-Społeczeństwo-Państwo-Ideologia. Gdańsk, 1986. S. 524—526
  2. Пятром Дусбургам (паводле Семянчук)
  3. Запрудскі С. М. Нарысы гісторыі беларускага мовазнаўства ХІХ стагоддзя. Мн.: БДУ, 2020. — С. 123.
  • Краўцэвіч А. Стварэнне Вялікага княства Літоўскага. — 2-е выд. — Жэшаў, 2000. — ISSN 1230-512X С. 19.