Хрушчоўка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Панэльная хрушчоўка ў Томску

Дамы хрушчоўскай пабудовы (гутарковая назва — «хрушчоўкі») — савецкія тыпавыя серыі жылых дамоў, якія масава будаваліся ў СССР з канца 1950-х па пачатку 1980-х гг. Назва звязана з М. С. Хрушчовым, у часы знаходжання якога на пасадзе кіраўніка СССР была пабудавана большасць гэтых дамоў. Адносяцца да архітэктуры функцыяналізму. Большасць хрушчовак узводзілася як часовае жыллё. Аднак пасля, з-за недастатковага аб'ёму будаўніцтва жылля, тэрмін іх выкарыстання пастаянна павялічваўся. Хрушчоўкі, у параўнанні са шматкватэрнымі дамамі, якія будаваліся раней, мелі кватэры меншых памераў, архітэктура дамоў была функцыянальнай і пазбаўленая «архітэктурных празмернасцяў», уласцівых савецкім будынкам больш ранніх гадоў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Маштабны пераход на новыя, прагрэсіўныя рашэнні ў галіне будаўніцтва пачаўся з Пастановы ЦК КПСС і Савета Міністраў СССР ад 19 жніўня 1954 года «Аб развіцці вытворчасці зборных жалезабетонных канструкцый і дэталяў для будаўніцтва», якім прадугледжвалася пабудова 402 заводаў зборных жалезабетонных канструкцый і арганізацыя вырабу дэталяў на 200 пляцоўках палігоннага тыпу.

Першыя хрушчоўкі пабудавалі ў сціснутыя тэрміны ў 1956—1958 гадах вакол падмаскоўнай вёскі Чаромушкі (паміж сучаснымі вуліцамі Грымаў, Шверніка, Дзмітрыя Ульянава і праспектам 60-годдзя Кастрычніка); шаснаццаць эксперыментальных чатырохпавярховых дамоў мелі ў асноўным па чатыры пад'езды і былі расстаўленыя ў адпаведнасці са старанна прадуманым планам спецыялістаў па азеляненні і ландшафтных архітэктараў.

Будаўніцтва «хрушчовак» працягвалася з 1957 па 1985 гады. Першая дапрацоўка праектаў хрушчовак была праведзена ў 1963—64 гадах. Будаўніцтва новых мадыфікацый пачалося пасля адстаўкі Хрушчова ў другой палове 1960-х, таму такія дамы адносяць да ранніх «брэжневак». У палепшаных мадыфікацыях з'явіліся паасобныя санвузлы, ізаляваныя пакоі ў двухпакаёвых кватэрах, павялічылася колькасць шматпакаёвых кватэр, з'явіліся дамы падвышанай паверхавасці з ліфтам і смеццеправодам.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]