Перайсці да зместу

Хрушчы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хрушчы
Уваходзіць у нацыянальныя кухні
беларуская кухня і украінская кухня
Кампаненты
Асноўныя мука, яйкі, цукар, шмалец
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Хрушчы́[1][2] або хрусты́[3]кандытарскія вырабы з бездражджавога цеста.

Вырабляецца з мукі, масла, яек, цукру. У рэцэпце можа быць спірт (ром, каньяк, гарэлка) або воцат (можа быць і разам з алкаголем). Замест масла, а часцей як дадатковы складнік у хрушчы дадаюць троху малочных прадуктаў — малака, смятаны або вяршкоў. Цеста для хрушчоў робяць крутое, звычайна ў такім парадку: яйкі расціраюць з цукрам, пасля гэтага дадаюць масла (і/або іншыя малочныя прадукты), спіртовыя або араматычныя кампаненты, і ў гэту масу паступова ўсыпаюць муку, замешваючы досыць крутое цеста.

Цеста раскатваюць у пласты таўшчынёю да 2—3 мм і наразаюць палоскамі шырынёй 2,5 см і даўжынёю 10—12 см. Палоскі складаюць напалову, пераплятаюць у касічку, а канцы злепліваюць.

Пасля гэтага хрушчы змяшчаюць у кіпячы шмалец ці алей на 1-2 хвіліны, пакуль у іх не з'явіцца залацістая афарбоўка.

Абсмажаныя хрушчы пасыпаюць цукровай пудрай. Ядуць як гарачымі, так і халоднымі.

  1. хрушчы // Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы: Больш за 65000 слоў / Пад рэд. М. Р. Судніка, М. Н. Крыўко; Афармленне А. М. Хількевіча. — 3-е выд. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — 784 с. — ISBN 985-11-0234-2.
  2. хрушч // Тлумачальны слоўнік беларускай мовы : у 5 т. / АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа; пад агульнай рэдакцыяй К. К. Атраховіча (К. Крапівы). — Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя, 1977―1984.
  3. хруст // Беларуска-рускі слоўнік = Белорусско-русский словарь : [у 3 т. : больш за 110 000 слоў] / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы ; пад рэдакцыяй А. А. Лукашанца. — Выд. 4-е, перапрацаванае і дапоўненае. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2012. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0613-0.
  • Вергуни // Страви й напитки на Україні / Клиновецька Зіновія. — Київ: Час, 1991. — С. 135.
  • Українські народні ласощі // Українська національна кухня / Безусенко Л. М.. — Донецьк: Сталкер, 2002. — С. 207—210.
  • В. Щ. [Варвара Щелоковська] Виргуны. Пища и питье крестьян-малороссов, с некоторыми относящимися сюда обычаями, поверьями и приметами (ru-old) // Этнографическое обозрение / Янчук Н. А. (ред.). — М.: Т-во Скороп. А. А. Левинсон, 1899. — В. Кн. XL-XLI. — № 1—2. — С. 289.