Хрыбет Акадэміі Навук

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хрыбет Акадэміі Навук
Краіна
Горная сістэмаПамір 
Найвышэйшая вяршыняпік Ісмаіла Самані 
Вышыня7495 м 
Хрыбет Акадэміі Навук (Таджыкістан)
Хрыбет Акадэміі Навук
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Хрыбет Акадэміі Навук[1] — горны хрыбет Заходняга Паміра, у Таджыкістане.

Вышыня да 7495 метраў (пік Ісмаіла Самані). Складзены з асадкавых і метамарфічных парод, гранітаў. Водападзельны грэбень мае альпійскі рэльеф; 24 вяршыні ўзнімаюцца вышэй за 6000 м. Укрыты вечнымі снягамі, шмат ледавікоў (агульная плошча 660 км²), у тым ліку буйныя — Гарма, Федчанкі, Язгулемскі і іншыя.

На захад ад хрыбта Акадэміі навук адыходзіць хрыбет Пятра Першага.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]