Хрыбет Брукса

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Хрыбет Брукса, або Брукс-Рэйндж (англ.: Brooks Range) — запалярны горны хрыбет, размешчаны на паўночным захадзе Паўночнай Амерыкі. Пралягае з захаду на ўсход паўвострава Аляска (ахоплівае аднайменны амерыканскі штат і паўночна-заходні ўскраек канадскай тэрыторыі Юкан). Агульная даўжыня складае каля 970 км, сярэдняя вышыня складае 2000-2500 м. Самы высокі пункт - гара Чамберлін з вышынёй 2749 м, знаходзіцца на ўсходзе хрыбта недалёка ад мяжы ЗША і Канады. У ЗША гэты хрыбет лічыцца часткай (або працягам) Скалістых гор, а ў Канадзе ён разглядаецца асобна ад Скалістых гор, мяжа якіх праводзіцца па рацэ Ліярд на поўначы Брытанскай Калумбіі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Geographic Society, Alaska; Rennick, Penny: Brooks Range (Alaska Geographic). Alaska Geographic Society, ISBN 978-1-56661-032-2.