Хрыбет Чэрскага (Забайкалле)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Хрыбет Чэрскага
Тып Хрыбет
Вышыня вяршыні да 1400—1500 м

ХРЫБЕТ ЧЭРСКАГАгорны хрыбет у Забайкаллі, у Чыцінскай вобласці Расіі. Вышыня да 1400—1500 м. Адкрыты ў 1895 годзе А. П. Герасімавым і названы ў гонар беларускага і расійскага географа Яна Чэрскага.

Хрыбет, працягласць якога складае каля 650 км, распасціраецца ў напрамку з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Пачынаецца ён у міжрэччыа Інгады і яе правага прытоку Ушумун, далей працягваецца на паўночны ўсход у міжрэчча Інгады і Алянгуя, а пасля перасячэння Інгоды ў горада Чыты займае міжрэчча Карэнгі і Нерчы аж да вытокаў ракі Дэлінгд — правага прытоку Віціма. Максімальная вышыня хрыбта назіраецца на горнай перамычцы з Ябланавым хрыбтом — гара Чынгікан вышынёй 1644 метраў. Па схілах растуць як хваёвыя так і лісцяныя лясы, у ярах з перавагай елі і піхты.