Хрызаберыл
Хрызаберыл | |
---|---|
![]() | |
Формула | BeAl2O4 |
Прымесь | Fe, Cr, Ti |
Сінгонія | рамбічная |
Крышталічная рашотка | a = 5.481 Å, b = 9.415 Å, c = 4.428 Å |
Крышталічная рашотка | a = 5.481 Å, b = 9.415 Å, c = 4.428 Å |
Колер | жоўты, зеленавата-жоўты, аліўкава-зялёны, зрэдку бясколерны |
Колер рысы | белы |
Бляск | шкляны |
Празрыстасць | празрысты, паўпразрысты |
Цвёрдасць | 8,5 |
Спайнасць | недасканалая па (110) |
Злом | ракавісты |
Шчыльнасць | 3,5—3,8 г/см³ |
Хрызаберы́л[1] — мінерал падкласа складаных аксідаў, аксід берылію і алюмінію. Змяшчае да 19,8 % BeO, да 80,2 % Al2O3, прымесі аксідаў жалеза, тытану, хрому.


Крышталізуецца ў рамбічнай сінгоніі. Утварае таблічастыя, кароткапрызматычныя крышталі, зорчатыя трайнікі прарастання. Колер жоўты, зеленавата-жоўты, аліўкава-зялёны, зрэдку бясколерны. Валодае моцным дыхраізмам: зялёны пры сонечным і чырвоны пры штучным святле (гл. александрыт), цымафан (т.зв. «кашачае вока») апалесцыруе. Цвёрдасць — 8,5. Шчыльнасць 3,5—3,8[1][2] г/см³. Палігенны, трапляецца ў гранітах, гранітных пегматытах, слюдзяных сланцах, у россыпах і інш. Александрыт і цымафан — каштоўныя камяні 2-га парадку[1].
Радовішчы
[правіць | правіць зыходнік]Радовішчы ў Бразіліі (александрыт[2]), ЗША, Канадзе, Расіі (на Урале), М’янме, Індыі, на Мадагаскары (цымафан[2]). Атрымліваюць і штучна.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в БелЭн 2003.
- ↑ а б в Горная энциклопедия 1990.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Хрызаберы́л // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 66. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
- Хризобери́лл / Гинзбург А. И. // Т. 28. Франкфурт — Чага. — М. : Советская энциклопедия, 1978. — С. 381—382. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Здорик Т. Б. Хризобери́лл // Горная энциклопедия : в 5 т. (руск.) / гл. ред. Е. А. Козловский. — М.: «Советская энциклопедия», 1990. — Т. 5. СССР — Яшма. — С. 362. — 541 с. — ISBN 5-85270-007-X. — ISBN 5-85270-000-6 (т. 5).
- Хризоберилл // Геологический словарь. В 2-х тт. Т. 2: М—Я (руск.) / Под. ред. А. Н. Криштофовича. Отв. ред. Т. В. Спижарский. — М.: Государственное научно-техническое издательство по геологии и охране недр, 1955. — С. 389. — 449 с. — 30 000 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Хрызаберыл
- Хризоберилл // Каталог минералов (руск.)