Хрызантэмавы трон

Імператар Тэндзі на троне.
Хрызантэмавы трон — заходняя назва трона імператара Японіі, якая выкарыстоўваецца з XIX стагоддзя[1]. Назва паходзіць ад імператарскай пячаткі Японіі, афіцыйна прынятай у 1889 годзе[1], на якой намалявана 16-пялёсткавая жоўтая хрызантэма. Па-японску завецца проста «імператарскім тронам» (яп.: 皇位 ко:і ). Тэрмін «Хрызантэмавы трон» можа пазначаць пэўны фізічны трон (напрыклад, з якога імператар прамаўляе перад парламентам), але часцей выкарыстоўваецца ў пераносным сэнсе і пазначае імператарскі прастол ці інстытут японскай манархіі[2], а часам асобу самога імператара[3].
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ а б Martin, з. 9
- ↑ Martin
- ↑ Carl Cavanagh Hodge. Encyclopedia of the Age of Imperialism, 1800—1914. — 2008. — Т. I. — 874 с. — ISBN 0313334064.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Peter Martin. The Chrysanthemum Throne: a history of the emperors of Japan. — University of Hawaii Press, 1998. — 175 с. — ISBN 0824820290.