Хрызапраз
Хрызапраз | |
---|---|
![]() | |
Хрызапраз з Польшчы | |
Формула | SiO2 |
Прымесь | нікель, часам тальк і серпенцін |
Сінгонія | трыганальная |
Колер | зялёны |
Бляск | матавы, васкавы, паўшкляны |
Празрыстасць | паўпразрысты, часам апалесцыруе |
Цвёрдасць | 6,5—7 |
Шчыльнасць | 2,6 г/см³ |
Паказчык пераламлення | 1,537 (сярэдні)[1] |

Хрызапра́з[2] (ад стар.-грэч.: χρυσός і πράσον) — мінерал, аксід крэмнію SiO2, разнавіднасць халцэдону.
Колер ад смарагдава-зялёнага да яблычна-зялёнага і травяна-зялёнага (вызначаецца наяўнасцю злучэнняў нікелю, утрыманне NiO 0,3—1,1 % і болей[3]). Часам мае прымесі тальку і серпенціну[3]. Бляск матавы, васкавы, паўшкляны. Паўпразрысты, часам апалесцыруе. Цвёрдасць 6,5—7 па шкале Моаса. Шчыльнасць 2,6 г/см³.
Паходжанне і радовішчы
[правіць | правіць зыходнік]Утварэнне хрызапразу звязваецца з гіпергеннымі працэсамі выветрывання дунітаў і серпенцінітаў або з іх гідратэрмальнай перапрацоўкай. Сустракаецца ў кары выветрывання ўльтраасноўных парод у выглядзе жыл і пражылкаў.
Галоўныя радовішчы знаходзяцца ў Аўстраліі, Індыі, Бразіліі, Балгарыі, Польшчы (Сілезія), Расіі (Урал), ЗША, Казахстане.
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Ювелірны і вырабны камень. У Еўропе вядомы і здабываўся з XIV стагоддзя[4]. Асабліва шырока выкарыстоўваўся ў XVII—XVIII стагоддзях у ювелірных вырабах, царкоўным начынні, фларэнтыйскай мазаіцы і інкрустацыях[4].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Хрызапра́з // Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5-ці т / АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа. — Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1984. — Т. 5 кн. 2: Улада — Я / [рэдактар М. Р. Суднік]. — С. 217. — 608 с. — 18 000 экз.
- Хризопра́з // Т. 28. Франкфурт — Чага. — М. : Советская энциклопедия, 1978. — С. 382. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Хризопра́з // Горная энциклопедия : в 5 т. (руск.) / гл. ред. Е. А. Козловский. — М.: «Советская энциклопедия», 1990. — Т. 5. СССР — Яшма. — С. 362. — 541 с. — ISBN 5-85270-007-X. — ISBN 5-85270-000-6 (т. 5).
- Хризопраз // Геологический словарь. В 2-х тт. Т. 2: М—Я (руск.) / Под. ред. А. Н. Криштофовича. Отв. ред. Т. В. Спижарский. — М.: Государственное научно-техническое издательство по геологии и охране недр, 1955. — С. 389. — 449 с. — 30 000 экз.
- Хризопраз // Геологический словарь : в 2 т. (руск.) / Х. А. Арсланов, М. Н. Голубчина, А. Д. Искандерова и др.; гл. ред. акад. К. Н. Паффенгольц (отв. ред.) и др.. — М.: Недра, 1978. — Т. 2: Н—Я. — С. 403. — 456 с. — 40 000 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]![]() |
Хрызапраз на Вікісховішчы |
---|
- Chrysoprase // Mindat.org (англ.)
- Хризопраз // Каталог Минералов (руск.)