Хрысаар
Выгляд
| Хрысаар | |
|---|---|
| стар.-грэч.: Χρυσάωρ | |
| | |
| Міфалогія | старажытнагрэчаская міфалогія |
| Пол | мужчынскі пол |
| Бацька | Пасейдон |
| Маці | Гаргона Медуза |
| Дзеці | Geryon[d] |

Хрысаар (стар.-грэч.: Χρυσάωρ, «залаты меч») — у старажытнагрэчаскай міфалогіі[1] сын Пасейдона і гаргоны Медузы[2], які з’явіўся на свет, калі гаргону абезгаловіў Персей. Нарадзіўся з залатым мячом у руках[3]. Брат Пегаса.
Хрысаар і акіяніда Каліроя — бацькі страшэннага трохгаловага Герыёна[4].
Па інтэрпрэтацыі Дыядора, Хрысаар — цар Іберыі, які меў 3 сыноў[5] (так тлумачыцца міф пра трохгаловага Герыёна).