Хрыстос у Марфы і Марыі (карціна Вермера)
| ||
Ян Вермер | ||
Хрыстос у Марфы і Марыі. каля 1654–1656 | ||
нідэрл.: Christus in het huis van Martha en Maria | ||
Матэрыял | холст | |
---|---|---|
Тэхніка | алей | |
Памеры | 158,5 × 141,5 см | |
Нацыянальная галерэя Шатландыі , Эдынбург | ||
(інв. NG 1670) | ||
![]() |
Хрыстос у Марфы і Марыі (нідэрл.: Christus in het huis van Martha en Maria) — карціна галандскага мастака Яна Вермера, напісаная, меркавана, у перыяд між 1654—1656 гадамі. Сюжэт для твору ўзяты Евангелля. Карціна захоўваецца ў Нацыянальнай галерэі Шатландыі , размешчанай у Эдынбургу[1][2][3]. Праца адносіцца да ранняга перыяду творчасці мастака і, як мяркуецца, з’яўляецца першай выкананай на замову[4].
Гісторыя стварэння
[правіць | правіць зыходнік]Карціна «Хрыстос у Марфы і Марыі» з’яўляецца адной з самых ранніх прац Яна Вермера. На пачатку свайго творчага шляху мастак часта звяртаўся да міфалагічных матываў (напрыклад, карціна «Дыяна з німфамі») і рэлігійных тэм (у прыватнасці, карціны «Хрыстос у Марфы і Марыі»). Нетыповы для Вермера стыль выканання карціны навёў многіх даследчыкаў творчасці галандскага мастака на думку, што дадзеная праца магла быць выканана на замову[5].
Сюжэт карціны
[правіць | правіць зыходнік]![]() |
Калі ж яны ішлі, Ён зайшоў у адно сяленне, і адна жанчына на імя Марта прыняла Яго. І была ў яе сястра на імя Марыя, якая нават села ля ног Ісуса і слухала Яго слова. Марта ж завіхалася старанна ў многіх паслугах, потым спынілася і гаворыць: «Госпадзе, хіба няма Табе справы, што сястра пакінула мяне адну паслугаваць? Дык скажы ёй, каб яна мне дапамагла». І, адказваючы, сказаў ёй Ісус: «Марта, Марта, пра многае ты рупішся і клапоцішся, а адно толькі патрэбна; Марыя выбрала найлепшую долю, якая не будзе аднята ў яе[6]. Лк. 10:38—42 |
![]() |
Падчас свайго вандравання Хрыстос прыйшоў у Віфанію і спыніўся на начлег у доме сясцёр Лазара — Марыі і Марфы. Марфа завіхалася на кухні і скардзілася, што Марыя сядзіць ля ног Ісуса і не дапамагае. На яе словы Хрыстос адказаў, што Марыя выбрала найлепшы занятак — слухаць слова Госпада[7].
Аналіз
[правіць | правіць зыходнік]Карціна «Хрыстос у Марфы і Марыі» выканана ў традыцыях утрэхцкай школы мастацтваў. Пры стварэнні карціны Вермер выкарыстоўваў цёмныя, охравыя і цёплыя залацістыя тоны, яркасць якіх ён вылучаў пры дапамозе цёмных колераў[4]. Мастак размясціў тры фігуры па цэнтры карціны, пры гэтым апусціўшы мноства дэталяў, каб не перанасычаць кампазіцыю. У знешнасці двух сясцёр Вермер перадаў кардынальныя адрозненні іх характараў. Задні план быў выкананы ў цёмных танах, каб акцэнтаваць увагу на персанажах карціны[8]. Размяшчэнне фігур, выдуманыя інтэр’ер і пейзаж з’яўляюцца перайманнем італьянскай рэнесанснай традыцыі[5].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Schütz 2017, pp. 218–219.
- ↑ Johannes Vermeer — Christ in the House of Martha and Mary, ca. 1654-1656 (англ.). Сайт Нідэрландскага інстытута гісторыі мастацтваў . Праверана 30 ліпеня 2021.
- ↑ Johannes Vermeer — Christ in the House of Martha and Mary (англ.). Сайт Нацыянальнай галерэі Шатландыі . Архівавана з першакрыніцы 14 мая 2021. Праверана 31 ліпеня 2021.
- ↑ а б Ян Вермеер / Сост. В. А. Совинин. — Рипол Классик, 2014. — 42 с. — ISBN 9785386078270.
- ↑ а б Вермеер Ян. — Directmedia, 2014-07-15. — 49 с. — ISBN 9785747500723.
- ↑ Біблія » Пераклад Чарняўскага 2017 » Паводле Лукі 10 раздзел . bible.by. Праверана 17 лютага 2025.
- ↑ Великие мастера европейской живописи. — ОЛМА Медиа Групп, 2006. — 729 с. — ISBN 9785373005517.
- ↑ Johannes Vermeer. Delphi Complete Works of Johannes Vermeer (Illustrated). — Delphi Classics, 2014-07-09. — 259 с.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Karl Schütz. Vermeer: The Complete Works. — Cologne: Taschen, 2017. — 258 p. — ISBN 3836566583, 978-3836566582.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Хрыстос у Марфы і Марыі (карціна Вермера)
- Карціна на сайце Нацыянальнай галерэі Шатландыі
- Карціна на сайце Нідэрландскага інстытута гісторыі мастацтваў