Перайсці да зместу

Хрысціна Аляксееўна Лялько

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хрысціна Аляксееўна Лялько
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 30 сакавіка 1956(1956-03-30) (68 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчыца, пісьменніца, паэтка, журналістка, публіцыстка
Мова твораў беларуская

Хрысціна Аляксееўна Лялько (30 сакавіка 1956, в. Хадзюкі, Лідскі раён) — беларуская пісьменніца, перакладчыца і журналістка.

Пасля заканчэння Тарноўскай сярэдняй школы (1973) працавала бухгалтарам у Радзівонішкаўскім сельсавеце Лідскага раёна. Скончыла філалагічны факультэт БДУ. Працавала ў Літаратурным музеі Янкі Купалы, штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва», часопісе «Беларусь». Галоўны рэдактар каталіцкіх часопісаў «Наша Вера» і «Ave Maria».

Першыя вершы апублікавала ў 1971 годзе ў лідскай газеце «Уперад». Аўтар кніг прозы «Дарога пад гару», «Світанак над бярозамі» і кнігі паэзіі «На далонях любові». У яе апрацоўцы выйшаў зборнік народных казак «Хітрэй свету не будзеш». Пераклала на беларускую мову нарыс Уладзіслава Сыракомлі «Мінск», кнігі Папы Яна Паўла II «Пераступіць парог надзеі», «Дар і Таямніца», «Устаньце, хадзем!», «Памяць і самасвядомасць», энцыклікі «Fides et ratio», «Ecclesia de Eucharistia», Апостальскі ліст пра Ружанец «Rosarium Virginis Mariae», творы Яна Твардоўскага ды іншыя тэалагічныя творы.

  • Світанак над бярозамі / Хрысціна Лялько. — Мінск: Юнацтва, 1989. — 223 с., 4 л.іл. ISBN 6-7880-0065-3

Зноскі