Перайсці да зместу

Хрысціянская народная партыя (Нарвегія)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хрысціянская народная партыя
букмал: Kristelig Folkeparti, нюнорск Kristeleg Folkeparti
Выява лагатыпа
Лідар Ingebrigt Bjørø[d], Valgerd Svarstad Haugland[d], Dagfinn Høybråten[d], Knut Arild Hareide[d][1], Kjell Ingolf Ropstad[d][2], Olaug Bollestad[d][3][4], Нільс Лавік, Erling Wikborg[d], Einar Hareide[d], Lars Korvald[d], Kåre Kristiansen[d], Lars Korvald[d], Kåre Kristiansen[d] і Х'ель Магнэ Буневік
Заснавальнік Нільс Лавік[5]
Дата заснавання 4 верасня 1933
Штаб-кватэра
Краіна
Ідэалогія хрысціянская дэмакратыя
Інтэрнацыянал
Маладзёжная арганізацыя Norwegian Young Christian Democrats[d]
Колькасць членаў 27 122[7] і 18 582[8]
Сайт krf.no (нарв.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Хрысціянска народная партыя (букмал: Kristelig Folkeparti, нюнорск Kristeleg Folkeparti, KrF) — хрысціянска-дэмакратычная[9][10] палітычная партыя ў Нарвегіі, заснаваная ў 1933 годзе. Партыя з’яўляецца сябрам-назіральнікам Еўрапейскай народнай партыі (ЕНП).

Лідар хрысціянскіх дэмакратаў з 1983 па 1995 год Х’ель Магнэ Буневік быў адным з самых выбітных палітычных дзеячаў сучаснай Нарвегіі, займаючы пасаду прэм’ер-міністра з 1997 па 2000 год і з 2001 па 2005 год. Пад старым кіраўніцтвам Бандэвіка і Вальгерды Сварстад Хаугланд партыя была ў некаторай ступені радыкалізаваная і зрушылася налева. Шмат у чым па прычыне іх дрэнных вынікаў на выбарах 2009 года. Партыя сутыкнулася з канфліктам паміж сваім кансерватыўным і левым крылом[11]. Да 2019 года лідарам быў Кнуд Арыльд Харыдэ, які прывёў партыю ў левы кірунак (больш у бок зялёных) у рамках працэсу «абнаўлення»[12][13] і прадставіў змяненне клімату і абарону навакольнага асяроддзя ў якасці найбольш важных пытанняў партыі[14], што адштрухнула вялікую колькасць былога электарату. Такім чынам, партыя адыйшла ад першапачатковага свайго сэнсу і адышла ад хрысціянскай дэмакратыі на карысць зялёнай палітыцы і сацыял-дэмакратыі.

Хьель Магне Бунэвік, экс-прэм’ер-міністр Нарвегіі

Хрысціянская народная партыя была заснавана як рэакцыя на рост секулярызацыі у Нарвегіі ў 1930-х гадах. Культурныя і духоўныя каштоўнасці былі прапанаваны ў якасці альтэрнатывы палітычным партыям, арыентаваным на матэрыяльныя каштоўнасці. Непасрэднай прычынай яго заснавання стала няздольнасць Нільса Лавіка, папулярнага дзеяча лютэранскай абшчыны быць вылучаным кандыдатам ад Ліберальнай партыі на парламенцкіх выбарах у 1933 годзе. У адказ на гэта была створана Хрысціянская народная партыя, а Лавік стаў іх галоўным кандыдатам у фюльке Хордалан. Яму ўдалося быць абраным у Стортынг. Ніякія іншыя акругі не аспрэчваліся. На наступных выбарах, у 1936 годзе, партыя таксама правяла агульны спіс з ліберальнай партыяй у Бергене і атрымала поспех у абранні двух прадстаўнікоў ад Хордалана з 20,9% мясцовых галасоў[15]. ў 1945 годзе, на першых выбарах пасля нацысцкай акупацыі Нарвегіі, партыя была арганізавана на агульнанацыянальнай аснове і атрымала 8 месцаў.

Хрысціянскія дэмакраты сталі часткай недаўгавечнага несацыялістычнага кааліцыйнага ўрада разам з Кансерватыўнай партыяй, Ліберальнай партыяй і Цэнтрысцкай партыяй у 1963 годзе. На выбарах 1965 года гэтыя чатыры партыі атрымалі большасць месцаў у Стортынге і кіравалі ў кааліцыйным урадзе з 1965 па 1971 год.

Хрысціянскія дэмакраты выступілі супраць сяброўства Нарвегіі ў ЕС напярэдадні рэферэндуму ў 1972 годзе. Рэферэндум даў адмоўны вынік, і калі лейбарысцкій ўрад, які выступаў за ЕС, сышоў у адстаўку, быў сфармаваны кааліцыйны ўрад з партыямі, якія выступалі супраць ЕС: хрысціянскія дэмакраты, лібералы і цэнтрысты. Ларс Корвальд стаў першым прэм’ер-міністрам ад хрысціянскіх дэмакратаў, пакуль выбары 1973 года не аднавілі лейбарысцкі ўрад.

Гістарычная колькасць членаў партыі дасягнула піка ў 69 000 чалавек у 1980 годзе[16].

Выбары 1981 пакінулі несацыялістаў з большасцю ў парламенце, але перамовы аб стварэнні кааліцыйнага ўрада праваліліся з-за рознагалоссяў па пытанні аб абортах, «бо Нарвежская народная партыя выступіла супраць дазволу на забойства дзяцей»[17]. Аднак пазней па гэтаму пытанню яны адступілі, і з 1983 па 1986 год і з 1989 па 1990 год хрысціянскія дэмакраты ўваходзілі ў кааліцыі з Кансерватыўнай партыяй і Партыяй Цэнтра.

У 1997 годзе хрысціянскія дэмакраты атрымалі 13,7% галасоў і атрымалі 25 месцаў у Стортынгу. Хьель Магне Бандэвік займаў пасаду прэм’ер-міністра з 1997 па 2000 год у кааліцыі з Ліберальнай і Цэнтрысцкай партыяй, а затым, з 2001 па 2005 год — з Ліберальнай і Кансерватыўнай партыяй.

На выбарах 2005 года хрысціянскія дэмакраты атрымалі ўсяго 6,8%, і партыя стала часткай апазіцыі ў Стортынгу. У 2013 годзе Кансерватыўная партыя і Прагрэсіўнай партыяй сфармавалі новы ўрад на аснове палітычнага пагаднення з хрысціянскімі дэмакратамі і лібераламі. На выбарах 2017 года партыя набрала ўсяго 4,2% і не падпісала новае пагадненне, але заняла палітычна стратэгічную пазіцыю, паколькі ўрад кансерватыўнай меншасці ў асноўным залежаў ад іх галасоў, каб атрымаць большасць.

У канцы 2018 года хрысціянскія дэмакраты падзяліліся на конт пытання аб патэнцыйным удзеле ўрада і будучыні кірунку партыі. На партыйным сходзе ў пачатку лістапада 2018 года дэлегатам было зададзенае пытанне аб тым, ці заставацца ў апазіцыі або далучыцца да «чырвонай» або «сіняй» урадавай кааліцыі з лідарам партыі Кнудам Арыльдам Харэйдам, якія выступаюць за левацэнтрысцкі ўрад з лейбарысцкімі і цэнтрысцкімі партыямі, а намеснікі лідараў Олауг Болестад і Хьель Інгальф Ропстад хацелі далучыцца да правага кабінета Эрны Сольберг. Дэлегаты прынялі рашэнне вузкай большасцю ў 8 галасоў далучыцца да існуючага кабінету Сольберга разам з кансерватарамі, лібераламі і прагрэсівістамі[18]. У студзені 2019 года, пасля паспяховых перамоў з кааліцыйнымі партыямі, хрысціянскія дэмакраты ў канчатковым выніку далучыліся да ўрада, і Харыдэ сышоў з пасады лідара партыі[19]. У красавіку 2019 года 33-гадовы міністр па справах дзяцей і сям’і Хьель Інгальф Ропстад быў абраны новым лідарам партыі[20].

Партыя шмат у чым варта сваім калегам з іншых хрысціянска-дэмакратычных партый, пазіцыянуючы сябе як сямейная партыя (нават пасля змены курсу ў 2019 годзе). Заснаваная на прадвіжэнні маральна-культурных хрысціянскіх каштоўнасцяў, партыя з часам пашырыла свой палітычны профіль, хоць хрысціянскія каштоўнасці заставаліся яе асноўным адрозненнем ад іншых партый. Яна лічыцца ў цэлым цэнтрысцкай партыяй, якая спалучае сацыяльна кансерватыўныя погляды з больш левымі эканамічнымі пазіцыямі, а з 2019 года — таксама пачала рабіць акцэнт на мэйнстрымных палітычных пытаннях, такіх як фемінізм, зялёная палітыка і іншыя пытанні, якія зялёныя характэрызуюць як «глабальные праблемы».

Як партыя, арыентаваная на хрысціянскія каштоўнасці, партыя карыстаецца падтрымкай хрысціянскага насельніцтва. Іх палітыка, якая падтрымлівае хрысціянскія каштоўнасці і выступае супраць легалізацыі аднаполых саюзаў, апелюе да больш кансерватыўнай рэлігійнай базы. Асноўным супернікам у барацьбе за галасы кансерватыўных хрысціян была Партыя Прагрэсу[21], хоць і сцвярджалася, што партыя страціла некаторыя з найбольш традыцыяналістычных і кансерватыўных галасоў на карысць больш правых хрысціян, спасылаючысь на рост секулярызацыі і адыходжанне а першапачатковай мэты Хрысціянскай народнай партыі, уключаючы адмену мандата, згодна з якім партыйныя чыноўнікі павінны быць практыкуючымі хрысціянамі[22].

З моманту стварэння партыі для таго, каб чалавек быў прадстаўніком у партыі, патрабавалася пацверджанне аб тым, што кандыдат з’яўляецца практыкуючым хрысціянінам. Па прычыне негатыўнага стаўлення партыі да штучнага перарывання цяжарнасці, меншы акцэнт на фемінізму (у адрознанні ад іншых партый) і інш. вялікая колькасць эмігрантаў-мусульман пачалі галасаваць за ХНП што стымулізавала намаганні па адмене гэтага правіла[23]. на канвенцыі 2013 года гэтае правіла было зменена. Новыя правілы патрабуюць, каб прадстаўнікі працавалі ў імя хрысціянскіх каштоўнасцяў, але не патрабуюць, каб яны дэкларавалі хрысціянскую веру[24]. Гэты апошні пункт стаў «апошняй кропляй» для шматлікіх кансерватыўных сябраў партыі (бо такім чынам пастуліраваліся агульнаеўрапейскія каштоўнасці, якія перанялі ад хрысціянства як атэісты, мусульмане, так і шмат іншых рэлігій), якія ў выніку адкалоліся і заснавалі Партыю Хрысціян[25].

У сацыяльнай палітыцы Хрысьціянская народная партыя, як правіла, прытрымліваецца кансерватыўных поглядаў. Па пытаннях жыцця партыя часта выступае супраць усіх відаў забойстваў, таксама эўтаназіі і абортаў, але яна не супраць апошняга ў выпадках згвалтавання або калі жыццё маці знаходзіцца пад пагрозай. Партыя падтрымлівае даступнасць кантрацэпцыі як спосаб зніжэння колькасці абортаў[26]. Яны таксама хочуць забараніць даследаванні чалавечых пладоў і выказалі скептыцызм у дачыненні да прапаноў па левізацыі законаў аб біятэхналогіях ў Нарвегіі[27]. Другі ўрад Бандэвіка зрабіў законы Нарвегіі аб біятэхналогіях аднымі з самых строгіх у свеце пры падтрымцы Сацыялістычнай левай партыі і Партыі Цэнтра, але ў 2004 годзе справа, якая тычыцца дзіцяці з таласэміяй, паставіла гэтыя законы пад пагрозу[28][29]. Па пытаннях прыхільнікаў ЛГБТ партыя супраць таго, каб людзі аднаго полу маглі жыць разам і рабіць усё, што ім хочацца, але выступае супраць легалізацыі аднаполых саюзаў і таго, каб яны маглі браць дзяцей з дзіцячых дамоў. Па папулярнаму пытанню ў Нарвегіі, ці могуць пастыры Нарвежскай лютэранскай царквы быць сябрамі ЛГБТ, называючы гэта праблемай для самой царкоўнай абшчыны[30].

Спіс лідараў партыі

[правіць | правіць зыходнік]
Перадвыбарчы стэнд на Браме Карла Ёхана напярэдадні мясцовых выбараў у Нарвегіі 2007 года.
  • Інгебрыг Бьёра (1933–1938)
  • Нільс Лавік (1938–1951)
  • Эрлін Вікборг (1951–1955)
  • Эйнар Харэйдэ (1955–1967)
  • Ларс Корвальд (1967–1975)
  • Корэ Крысціянсэн (1975–1977)
  • Ларс Корвальд (1977–1979)
  • Корэ Крысціянсэн (1979–1983)
  • Хьель Магне Бандэвік (1983–1995)
  • Вальгерд Сварстат Хаўглан (1995–2004)
  • Дагфін Хёйбротэн (2004–2011)
  • Кнуд Арыльд Харэйд (2011–2019)
  • Хьель Інгальф Ропстат (2019–н. ч.)

Электаральныя вынікі

[правіць | правіць зыходнік]
Стортынг
Год Галасоў Месцаў Парламенцкі статус Узрост
# % ± pp # ±
1933 10,272 0.8 Першыя выбары 1/150 Першыя выбары Апазіцыя 7
1936 19,612 1.3 0.5 2/150 1 Апазіцыя 5
1945 117,813 7.9 6.6 8/150 6 Апазіцыя 6
1949 147,068 8.4 0.5 9/150 1 Апазіцыя 5
1953 186,627 10.5 2.1 14/150 5 Апазіцыя 4
1957 183,243 10.2 0.3 12/150 2 Апазіцыя 5
1961 171,451 9.6 0.6 15/150 3 Апазіцыя 4
1965 160,331 8.1 1.5 13/150 2 Кааліцыя (KrF–VHSp) 5
1969 169,303 9.4 1.3 14/150 1 Кааліцыя (1969–1971, KrF–V–H–Sp) 4
Апазіцыя (1971–1972)
Кааліцыя (1972–1973, KrF–V–Sp)
1973 255,456 12.3 2.9 20/155 6 Апазіцыя 4
1977 224,355 12.4 0.1 22/155 2 Апазіцыя 3
1981 219,179 9.4 3.0 15/155 7 Апазіцыя (1981–1983) 3
Кааліцыя (з 1983, H–KrF–Sp)
1985 214,969 8.3 1.1 16/157 1 Кааліцыя (1985–1986, H–KrF–Sp) 3
Апазіцыя (з 1986)
1989 224,852 8.5 0.2 14/165 2 Кааліцыя (1989–1990, H–KrF–Sp) 5
Апазіцыя (з 1990)
1993 193,885 7.9 0.6 13/165 1 Апазіцыя 5
1997 353,082 13.7 5.8 25/165 12 Кааліцыя (1997–2000, KrF–Sp–V) 3
Апазіцыя (з 2000)
2001 312,839 12.4 1.3 22/165 3 Кааліцыя (2001–2005, H–KrF–V) 5
Апазіцыя (з 2005)
2005 178,885 6.8 5.6 11/169 11 Апазіцыя 5
2009 148,748 5.5 1.3 10/169 1 Апазіцыя 6
2013 158,475 5.6 0.1 10/169 0 Апазіцыя 4
2017 122,688 4.2 1.4 8/169 2 Апазіцыя (2017–2019)
Кааліцыя (2019–2020, V–H–KrF)
Кааліцыя (з 2020, V–H–KrF)
Падтрымка ХНП у камунах Нарвегіі на нарвежскіх парламенцкіх выбарах у 2017 годзе.
  1. https://www.nrk.no/norge/hareide-gar-av-som-partileder-1.14387417
  2. https://www.aftenposten.no/norge/politikk/i/OnK0g3/hareide-etter-nederlaget-jeg-ser-gode-muligheter-for-krf-fremover Праверана 17 студзеня 2019.
  3. TV 2 AS Olaug Bollestad (60) valgt til ny leder av KrF — 2021. Праверана 22 жніўня 2024.
  4. Bogen S. E. Nå ankommer KrF-toppene krisemøtet — 2024. Праверана 22 жніўня 2024.
  5. https://urn.nb.no/URN:NBN:no-nb_digibok_2016072248002
  6. http://www.rorg.no/RORG_samarbeidet/Om_RORG_samarbeidet/Medlemsorganisasjoner/index.html
  7. http://www.dagen.no/Nyheter/partimedlemmer/Medlemsflukt-fra-KrF-431681 Праверана 17 студзеня 2019.
  8. https://www.abcnyheter.no/nyheter/politikk/2021/01/06/195730997/krf-har-tapt-5-000-medlemmer-pa-to-ar
  9. Oyvind Osterud (2013). Norway in Transition: Transforming a Stable Democracy. Routledge. pp. 114–. ISBN 978-1-317-97037-8.
  10. T. Banchoff (28 June 1999). Legitimacy and the European Union. Taylor & Francis. pp. 126–. ISBN 978-0-415-18188-4. Праверана 26 August 2012.
  11. Gjerde, Robert (15 February 2010). "Nestleder vil skrote KrFs Israel-politikk". Aftenposten. Stavanger. Архівавана з арыгінала 2 February 2010. Праверана 10 June 2010.
  12. "Eriksen: – Vi er ein offensiv gjeng". NRK. 30.04.2011. "Den nye leiartrioen skal føre Krf gjennom ei fornyingsfase fram mot stortingsvalet i 2013. Eriksen har leia partiet sitt strategiutval og står bak ei rekkje forslag som vil trekkje KrF i meir liberal retning."
  13. "KrF-Hareide: - Ja, jeg har fått meg kjæreste". VG. 26.04.2011.
  14. Dropper å gå i regjering – satser på miljø Архівавана 2 снежня 2020.
  15. NORGES OFFISIELLE STATISTIKK IX. 107., "Official statistics IX.107 of Norway"
  16. Røed, Lars-Ludvig (7 January 2009). "Lengre mellom partimedlemmene i dag". Aftenposten. Архівавана з арыгінала 2010-12-30.
  17. National Archival Services of Norway Архівавана 9 кастрычніка 2007 года.
  18. https://www.vg.no/nyheter/innenriks/i/8wMdk1/drama-paa-krf-landsmoetet-hareide-tapte-og-erna-solberg-faar-fortsette-som-statsminister
  19. https://www.dn.no/politikk/kristelig-folkeparti/knut-arild-hareide/kjell-ingolf-ropstad/knut-arild-hareide-gar-av-som-krf-leder/2-1-522112
  20. https://www.dn.no/politikk/kjell-ingolf-ropstad/kristelig-folkeparti/olaug-bollestad/kjell-ingolf-ropstad-valgt-som-ny-leder-i-krf/2-1-594024
  21. Fondenes, Eivind (September 1, 2009). "- Høybråten tjener på homo-motstand". TV2 nyhetene. Архівавана з арыгінала December 11, 2019. Праверана 2009-09-02.
  22. Hvorfor kristenfolket vinner - om de taper KrF (Why Christian people win - if they lose the Christian Democratic Party)(недаступная спасылка). idag.no. IDAG. Архівавана з першакрыніцы 5 студзеня 2016. Праверана 25 ліпеня 2021.
  23. Sporstøl, Ellen (May 2, 2009). "Høybråten ønsker seg muslimer"(нарв.). TV2 nyhetene. Архівавана з арыгінала March 17, 2014. Праверана 2009-09-02.
  24. Grøttum, Eva-Therese; Johnsen, Nilas. "Nå har KrF droppet kristenkravet". Dagbladet(нарв.). 26 April 2013. Праверана 26 April 2013.{{cite news}}: Папярэджанні CS1: месца (спасылка)
  25. http://snl.no/De_Kristne
  26. KrF on life protection and abortion Архівавана 26 лютага 2009 года. (KrF.no)
  27. KrF on bio- and genetic technology Архівавана 25 лютага 2009 года. (KrF.no)
  28. Mehmet gets stem-cell dispensation Архівавана 21 верасня 2008 года. Aftenposten, December 10, 2004
  29. Stillheten etter Mehmet (The quiet after Mehmet) VG, September 1, 2005
  30. KrF on gay rights Архівавана 25 лютага 2009 года. (KrF.no)