Хрысціянскія мучанікі ў Калізеі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Канстанцін Флавіцкі
Хрысціянскія мучанікі ў Калізеі. 1862
Христианские мученики в Колизее
Матэрыял Палатно
Тэхніка алей
Памеры 385 × 539 см
Дзяржаўны Рускі музей, Санкт-Пецярбург
(інв. Ж-5688)

«Хрысціянскія мучанікі ў Калізеі» (руск.: Христианские мученики в Колизее) — буйнафарматная карціна рускага мастака Канстанціна Флавіцкага (1830—1866), скончаная ў 1862 годзе. Яна з'яўляецца часткай збору Дзяржаўнага Рускага музея ў Санкт-Пецярбургу (інв. Ж-5688). Памер карціны — 385 × 539 см[1][2][3].

Палатно было завершана Флавіцкім у Італіі, у апошні год яго пенсіянерскай паездкі за мяжу (1855—1862). Пасля яго вяртання ў Расію карціна экспанавалася на Акадэмічнай выстаўцы 1863 года. За яе Акадэмія мастацтваў прысвоіла Флавіцкаму званне ганаровага вольнага супольніка[4][5].

Сюжэт гэтага твора звязаны з ранняй гісторыяй хрысціянства, а асноўнай ідэяй было праслаўленне гераічнасці ў імя веры і перакананняў. Сучаснікамі і пазнейшымі даследчыкамі творчасці Флавіцкага адзначаўся значны ўплыў на гэту карціну твораў Карла Брулова і ў першую чаргу яго эпічнага палатна «Апошні дзень Пампеі»[2][6].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Государственный Русский музей — Живопись, XVIII — начало XX века (каталог). — Ленинград: Аврора и Искусство, 1980. — С. 330. — 448 с.
  2. а б Флавицкий К. Д. Христианские мученики в Колизее. 1862 (HTML). Русский музей — виртуальный филиал — www.virtualrm.spb.ru. Праверана 03.06.2015.
  3. Флавицкий Константин Дмитриевич — Христианские мученики в Колизее, 1862 (HTML). www.art-catalog.ru. Праверана 03.06.2015.
  4. Г. Ю. Стернин. Художественная жизнь России середины XIX века. — Москва: Искусство, 1991. — С. 119. — 207 с. — ISBN 5-210-00249-7.
  5. А. И. Леонов. Русское искусство: очерки о жизни и творчестве художников. — Москва: Искусство, 1958. — С. 491. — 778 с.
  6. С. Н. Гольдштейн, О. А. Лясковская. Историческая живопись. // В книге «История русского искусства», т. 9, кн. 1, ред. И. Э. Грабарь, с. 143—175. — Москва: Издательство Академии наук СССР, 1965. — С. 146.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]