Хрысціянскі блэк-метал
Хрысціянскі блэк-метал | |
---|---|
Кірунак: | Экстрэмальны метал |
Вытокі: | Хрысціянскі метал |
Месца і час узнікнення: | 1990-я, Нарвегія, Аўстралія |
Папулярнасць: | Канец 1990-х |
Разнавіднасці | |
Роднасныя: |
Меладычны блэк-метал — Сімфанічны блэк-метал |
Хрысціянскі блэк-метал (англ.: Christian black metal), таксама вядомы як unblack metal (або white metal, што не зусім дакладна), — падвід жанру блэк-метал, па гучанні падобны з raw black metal з тымі ці іншымі ўплывамі іншых напрамкаў блэк-металу, але кардынальна адрозніваецца ад родапачынальніка ідэалогіяй, а менавіта — лаяльнасцю да хрысціянства.
Апісанне жанру
[правіць | правіць зыходнік]Хрысціянскі блэк-метал супрацьпастаўляе сябе сатанінска-паганскай тэматыцы ў традыцыйным блэк-метале, лічачы гэта трэндам і модай. Групы хрысціянскага толку ў блэк-метале з'яўляюцца па сутнасці «пратэстам у пратэсце» і «нонканфармістамі сярод нонканфармістаў», выступаючы супраць традыцыйных для блэка поглядаў. У гэтым складаецца істотнае адрозненне звычайнага хрысціянскага металу ад хрысціянскага блэка. Калі першы проста дэманструе свае рэлігійныя перакананні, то хрысціянскі блэк відавочным чынам пазіцыянуе сябе як пратэст традыцыйнаму блэку, засіллю блюзнерскіх настрояў і здзекаў над рэлігійнымі вобразамі.
Тэмамі лірыкі часта становяцца «святыя войны», крыжовыя паходы. Да супернікаў хрысціянства выканаўцы часцяком дэманструюць агрэсіўнасць настрояў і ваяўнічасць, збольшага пацвярджаючы гэтым сваё дачыненне родапачынальніка жанру.
У дачыненні да сцэнічнага вобраза музыкантаў у хрысціянскім блэк-метале адрозненняў ад традыцыйнага блэка няшмат: аналагічны выбар адзення, доўгія валасы, корпспэйнт, кроў, пры гэтым прысутнічае Біблейская і хрысціянская сімволікі, а не сатанінская або антырэлігійная.