Хрэсціўка
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Хрэсціўка[1] (укр.: Хрестівка) — горад у Данецкай вобласці Украіны.
Распараджэннем Кабінета міністраў Украіны ад 7 лістапада 2014 г. горад унесены ў Спіс населеных пунктаў, на тэрыторыі якіх органы дзяржаўнай улады Украіны часова не ажыццяўляюць свае паўнаважанні[2].
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Былое нямецкае паселішча а самага пачатку мела тры назвы: немцы называлі свой хутар Ман-Гэйм, у дакументах было напісана Давыда-Арлоўка, чумакі называлі нямецкую калонію праз крыжападобны паказальнік дарог Таганрог — Бахмут Хрэсціўкай (ад укр.: хрест - крыж). У 1956 г. горад перайменаваны ў Кіраўскэ - у гонар савецкага партыйнага дзеяча С. Кірава. У 2016 г. у рамках працэса дэкамунізацыі Вярхоўная Рада Украіны пастанавіла вярнуць гораду гістарычную назву - Хрэсціўка.
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
- ↑ Розпорядження Кабінету Міністрів України від 7 листопада 2014 р. № 1085 "Про затвердження переліку населених пунктів, на території яких органи державної влади тимчасово не здійснюють свої повноваження, та переліку населених пунктів, що розташовані на лінії зіткнення"