Хуан Баўтыста Майна
| Хуан Баўтыста Майна | |
|---|---|
| ісп.: Juan Bautista Maino | |
| | |
| Дата нараджэння | 15 кастрычніка 1581 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 1 красавіка 1649[1] (67 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | мастак, манах |
| Мастацкі кірунак | барока |
Хуан Баўтыста Майна (ісп.: Juan Bautista Maino; 1581, Пастрана, Гвадалахара — 1 красавіка 1649, Мадрыд) — іспанскі жывапісец эпохі барока.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сын міланскага гандляра тканінамі і партугальскай дваранкі, якія знаходзіліся на службе ў знакамітай прынцэсы Эбалі. Прадстаўнік таледскай і мадрыдскай школы, вучань Эль Грэка.
З юнацтва займаўся ўпрыгожаннем Эскарыяла. У 1600—1610 гадах наведваў і жыў у Італіі, дзе пазнаёміўся, у прыватнасці, з творамі Караваджа. Вярнуўшыся ў Іспанію, пасяліўся ў Таледа, дзе ўступіў у дамініканскі ордэн, стаў манахам. Прыкладна з 1620 года жыў у Мадрыдзе, дзе служыў пры дварах каралёў Філіпа III і Філіпа IV, працуючы прыдворным мастаком. Дапамог уладкавацца пры двары свайму вучню і сябру Дыега Веласкесу.
Мастак-натураліст; пісаў, перш за ўсё, рэлігійныя карціны, асабліва добра ў яго атрымоўваліся мініяцюрныя партрэты.
Зноскі
- ↑ а б Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 18 жніўня 2017.
- Нарадзіліся 15 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1581 годзе
- Нарадзіліся ў правінцыі Гвадалахара
- Памерлі 1 красавіка
- Памерлі ў 1649 годзе
- Памерлі ў Мадрыдзе
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі Іспаніі XVII стагоддзя
- Прыдворныя мастакі
- Мастакі-манахі
- Сакральнае мастацтва
- Мастакі барока
- Мастакі-партрэтысты Іспаніі
- Дамініканцы