Перайсці да зместу

Хуан Карлас Анеці

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хуан Карлас Анеці
ісп.: Juan Carlos Onetti Borges[1]
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні ісп.: Juan Carlos Onetti Borges[1]
Псеўданімы Groucho Marx[2]
Дата нараджэння 1 ліпеня 1909(1909-07-01)[3][4][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 30 мая 1994(1994-05-30)[4][5][…] (84 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, журналіст, бібліятэкар, раманіст, навеліст
Гады творчасці 1939 — 1993
Мова твораў іспанская
Прэміі
Premio Miguel de Cervantes
onetti.net (ісп.)​ (ням.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Хуан Карлас Анеці (ісп.: Juan Carlos Onetti; 1 ліпеня 1909(1909-07-01)[3][4][…], Мантэвідэа[1][2] — 30 мая 1994(1994-05-30)[4][5][…], Мадрыд[1]) — уругвайскі пісьменнік, адзін з заснавальнікаў новай лацінаамерыканскай прозы.

На пачатку творчасці зазнаў уплыў філасофіі экзістэнцыялізму. Аўтар зборнікаў апавяданняў «Самае жахлівае пекла» (1962), «Сумная, як яна» (1963), аповесцяў «Калодзеж» (1939), «Для адной безыменнай магілы» (1959), раманаў «Нічыйная зямля» (1941), «Кароткае жыццё» (1950), «Верф» (1961), «Хунтакадаверэс» (1964), «Дадзім слова ветру» (1978), «У тыя часы» (1987) і інш. Паўфантастычныя сюжэтныя сітуацыі ў творах Анеці часам набываюць сімвалічнае гучанне; з глыбокім псіхалагізмам даследуе пачуццё бяссілля, прыгнечанасці, працэс разрыву герояў з рэчаіснасцю варожага свету.

Прэміі і ўзнагароды

[правіць | правіць зыходнік]
  • Прэмія М.Сервантэса (1980).
  1. 1 2 3 4 5 6 authority file of the National Library of Uruguay Праверана 10 красавіка 2024.
  2. 1 2 3 4 Juan Carlos Onetti // Autores.uy — 2014. Праверана 20 красавіка 2026.
  3. 1 2 Перу — 1821. Праверана 9 красавіка 2014.
  4. 1 2 3 4 Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 кастрычніка 2015.
  5. 1 2 Juan Carlos Onetti // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 29 чэрвеня 2024.