Хуан Марцін дэ Пуэйрэдон
Хуан Марцін дэ Пуэйрэдон | |
---|---|
ісп.: Juan Martin de Pueyrredon | |
![]() | |
|
|
Нараджэнне |
18 снежня 1777[1][2] |
Смерць |
13 сакавіка 1850[1] (72 гады) |
Месца пахавання | |
Дзеці | Prilidiano Pueyrredón[d] |
Веравызнанне | каталіцтва |
Адукацыя | |
Дзейнасць | палітык, ваенны |
Аўтограф |
![]() |
Званне | брыгадзір[d] |
![]() |
Хуан Марцін дэ Пуэйрэдон і О'Доган (ісп.: Juan Martín de Pueyrredón y O'Dogan; 18 снежня 1777, Буэнас-Айрэс — 13 сакавіка 1850, Буэнас-Айрэс) — аргенцінскі генерал і палітычны дзеяч XIX стагоддзя.
Палітычная кар'ера[правіць | правіць зыходнік]
У 1806 годзе ў Буэнас-Айрэс ўвайшлі войскі Вялікабрытаніі падчас першага ўварвання брытанцаў у Рыа-дэ-ла-Плату. Пуэйрэдон быў адным з крэолаў, хто лічыў, што брытанцы не дапамогуць Злучаным правінцыям у набыцці незалежнасці ад Іспаніі. Таму ён пераехаў у Мантэвідэа, дзе пазнаёміўся з мясцовым губернатарам Паскуалем Руізам Гайдобра. Апошні даручыў яму арганізаваць супраціў, таму ён вярнуўся ў Буэнас-Айрэс, дзе ўпотай пачаў рыхтаваць вызвольны рух. Аднак брытанцы раскрылі падполле, і Пуэйрэдон быў вымушаны бегчы ў Сакрамента, дзе далучыўся да Сант'яга дэ Ліньерсу, войскі якога ў рэшце рэшт перамаглі брытанцаў.
У 1807 годзе ён паехаў у Іспанію як прадстаўнік Буэнас-Айрэса, але вярнуўся ў 1809 годзе, тады ж ён узначаліў вызваленчы рух. Пасля Майскай рэвалюцыі 1810 года, якая ўстанавіла першую ўрадавую хунту, Пуэйрэдон быў прызначаны на пасаду губернатара Кордавы. У 1812 годзе ён узначаліў сілы вызвалення і стаў членам недоўгачасовага першага трыумвірату. З 1812 да 1815 ён знаходзіўся ў спасылцы ў Сан-Луісе.
У 1816 Пуэйрэдон быў абраны на пасаду вярхоўнага кіраўніка Аб'яднаных правінцый Рыа-дэ-ла-Платы. Ён рашуча падтрымліваў ваенную кампанію Хасэ дэ Сан- Марціна ў Чылі. Пуэйрэдон заснаваў першы банк Аргенціны і нацыянальны манетны двор. Паўстанне 1819 вымусіла яго сысці ў адстаўку і адправіцца ў выгнанне ў Монтавідэа . З гэтага часу ён гуляў вельмі нязначную ролю ў палітыцы. У 1829 годзе ён выконваў функцыю пасярэдніка паміж Хуанам Мануэлем дэ Росасам і Хуанам Лавалі. Памёр Пуэйрэдон на сваім ранча ў прыгарадзе Буэнас-Айрэса.
Зноскі
- ↑ а б Juan Martín de Pueyrredón // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Juan Martín de Pueyrredon // Diccionario biográfico español — Real Academia de la Historia, 2011. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Luna Félix Grandes protagonistas de la historia argentina: Juan Martín de Pueyrredón. — Buenos Aires: Editorial Planeta, 1999. — ISBN 950-49-0469-6