Хуан дэ Эрэра

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хуан дэ Эрэра
ісп.: Juan de Herrera
Імя пры нараджэнні ісп.: Juan de Herrera de Maliaño
Род дзейнасці архітэктар, матэматык
Дата нараджэння 1530[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 15 студзеня 1593(1593-01-15)[2]
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Хуан Баўтыста дэ Эрэра (ісп.: Juan de Herrera; каля 1530, Роіс, раён Сантандэр — 15 студзеня 1597, Мадрыд) — іспанскі архітэктар і вучоны, прадстаўнік Позняга Адраджэння, стваральнік «неўпрыгожанага» стылю рэнесанснага дойлідства.

З’яўляўся адным з выбітных архітэктараў Іспаніі XVI стагоддзя. Яго праца Discurso sobre la figura cúbica («Гаворка пра кубічную форму») паказвае яго выдатныя веды ў геаметрыі і матэматыцы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Быў родам з шляхетнай сям’і, якая пражывала ў горадзе Мавельян правінцыі Астурыя. Да вясны 1548 года навучаўся ва ўніверсітэце Вальядаліда. У 1547—51 гг. суправаджаў Філіпа II у паездцы ў Італію і Брусель у якасці прыдворнага, а з 1551 па 1559 гады зноў пабываў з каралём у Італіі, дзе прымаў удзел у ваенных кампаніях Карла V, а затым перамясціўся ў Юстэ.

Кар’ера архітэктара пачалася ў 1561 годзе з працы над каралеўскім палацам у Аранхуэсе. З 1559 года Эрэра прымаў удзел у якасці памочніка галоўнага архітэктара Хуана дэ Таледа ў будаўніцтве кляштара-палаца Эскарыяла, а з 1567 па 1584 год узначальваў работы. Захаваўшы агульную планіроўку комплексу, Эрэра павялічыў памер будынка, падвоіў колькасць яго паверхаў і аб’яднаў усе чатыры фасады агульным карнізам. Акрамя таго, ён спраектаваў царкву (1574-82) і пабудаваў лазарэт. У гэтай працы бачны стыль архітэктара, які вылучаўся строгасцю архітэктурных формаў і адсутнасцю ўпрыгожванняў. Гэты стыль быў названы «неупрыгожаным» (ісп.: desornamentado) або «эрэрэска» (ісп.: herreresco, ад імя аўтара) і да сярэдзіны XVII стагоддзя выкарыстоўваўся ў іспанскім дойлідстве.

Пасля 1567 года Хуан дэ Эрэра працаваў над летнім палацам у Аранхуэсе, а ў 1583—1598 гадах займаўся праектам Севільскага гандлёвага дома, будынак якога ў цяперашні час займае Архіў Індый. У 1585 г. архітэктар заняўся кафедральным саборам у Вальядалідзе, які пазней паслужыў мадэллю для сабораў у Мехіка і ў Ліме.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Juan de Herrera // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.